Сеск Фабрэгас

іспанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сеск Фабрэгас
Remove ads

Франсе́ск «Сеск» Фа́брэгас Сале́р (катал.: Francesc "Cesc" Fàbregas Soler; нар. 4 мая 1987, Арэньс-дэ-Мар) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2006—2016).

Хуткія факты Сеск Фабрэгас, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

У лонданскі «Арсенал» прыйшоў у 2003 годзе, да гэтага выступаў за другую і трэцюю каманды «Барселоны». Пасля сыходу з «Арсенала» капітана каманды, француза Патрыка Віейра ў «Ювентус» стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам.

У 2011 годзе перайшоў у «Барселону». 12 чэрвеня 2014 года падпісаў кантракт з «Чэлсі» да канца 2019 года[4].

У студзені 2019 года стаў іграком французскага клуба «Манака»[5]. Пакінуў «Манака» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года. У жніўні 2022 года далучыўся да «Кома» з італьянскай Серыі B, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У ліпені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу з моладзевай камандай «Кома»[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

З 2006 года гуляў за зборную Іспаніі, удзельнік чэмпіянату свету 2006. Стаў самым маладым футбалістам, які гуляў за зборную Іспаніі на чэмпіянатах свету — 19 гадоў і 41 дзень (у гульні з Украінай 14 чэрвеня).

Дасягненні

«Арсенал»:

«Барселона»:

«Чэлсі»:

Іспанія:

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads