Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)

(1676—1762) кашталян кракаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)
Remove ads

Станіслаў Панятоўскі (16 верасня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (17221731), ваявода мазавецкі (17311752), кашталян кракаўскі1752); генерал літоўскай артылерыі (17071709) і кавалерыі шведскага войска, генерал-лейтэнант польскага войска.

Хуткія факты Станіслаў Панятоўскі, ваявода мазавецкі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Францішка, лоўчага падляшскага, і Алены з Невяроўскіх.

Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад кіраўніцтвам прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам з імі перайшоў у часе Паўночнай вайны (17001721) на бок караля Швецыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сіл Аўгуста Моцнага і расійскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыццё Карлу XII.

У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касцёл і палац — рэзідэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Яго сыны на сойме 1764 атрымалі княжацкі тытул.

Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі — з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:

Remove ads

Зноскі

  1. Stanislaw Poniatowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Stanisław Poniatowski h. Ciołek // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads