Тылея вадзяная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Тылея вадзяная
Remove ads

Тылея вадзяная[1], тылея водная[2] (Crassula aquatica) — від травяністых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae), распаўсюджаны ў паўночнай Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Этымалогія: лац.: aquatica — «водны»[3].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Расліны водныя, часам дробныя, травяністыя, сакавітыя, аднагадовыя. Сцяблы сцелюцца, пазней могуць быць узыходзячымі, калі на неглыбокім месцы, чырванаватыя з узростам, звычайна разгалінаваныя ля аснавання, да 14 см, (укараняюцца ў базальных вузлах). Ліставыя пласцінкі ад зваротнаяйкападобных да лінейных, 2—6,5 мм, вострыя верхавіны. Суквецці няшчыльныя; кветкі 1 на вузел. Кветаножкі 0,5—20 мм. Кветкі чатырохдольныя, каля 2 мм, даўжынёй і шырынёй. Чашалісцікі ад яйкападобных да даўгаватых, 0.5-1.5 мм, вяршыні тупых закругленых. Пялёсткі ад яйкападодбных да даўгаватых, 1—2 мм. Лісцянкі прамыя, 6—17-насенныя, даўгаватыя, каля 2 мм; старыя — шырокія і плоскія. Насенне даўгавата-эліпсоіднае (0,3) 0,4—0,5 (0,6) × 0,1—0,3 мм, матавае.

Remove ads

Распаўсюджанне

Еўропа (Аўстрыя, Вялікабрытанія, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Ісландыя, Латвія, Партугалія, Нарвегія, Польшча, Расія, Славакія, Швецыя); Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, ЗША, Сен-П’ер і Мікелон, Мексіка); Азія (Расія). Насяляе прыбярэжныя балоты і саланаватыя глеістыя вясновыя басейны, мутныя ўскраіны сажалак і ручаёў.

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Tillaea aquatica
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads