Тытаніт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тытаніт
Remove ads

Тытані́т, сфен — мінерал, астраўны сілікат тытану і кальцыю. Назва паходзіць ад хімічнага элемента тытану, які ўваходзіць у склад мінералу. Сінонім сфен (стар.-грэч. Σφήν - клін) — звязаны з будовай крышталя.

Хуткія факты Тытаніт, Формула ...

Змяшчае да 40,8 % аксіду тытану, прымешкі жалеза, марганцу, танталу, германію, волава і інш. Цвёрдасць па шкале Моаса 5—5,5, шчыльнасць 3,45—3,6 г/см³.

Remove ads

Радовішчы

Сустракаецца амаль паўсюдна. У Расіі шырока распаўсюджаны на Урале, у апатытавых радовішчах на Кольскім паўвостраве. Упершыню ў Расіі быў апісаны Г. Разэ ў 1842 годзе.

Радовішчы сфена ювелірнай якасці вядомыя ў Мексіцы і Бразіліі. Прыгожыя калекцыйныя ўзоры карычняватага колеру сустракаюцца на Урале, жоўта-зялёныя — у Нарвегіі, бясколерныя і цёмна-карычневыя — у Швейцарыі, жоўтыя і чырванаватыя — у Італіі.

Сфен можна зблытаць са шматлікімі ювелірнымі камянямі.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 82. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads