Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў
Remove ads

Уладзі́мір Ігна́тавіч Бро́вікаў (12 мая 1931, Ветка — 10 лютага 1992) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1981—1990). Член КПСС з 1958[1].

Хуткія факты Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў, 2-гі сакратар Аршанскага РК КПБ ...
Remove ads

Біяграфія

Сын служачага.

У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1969 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. кандыдат філасофскіх навук. З 19551959 гадах загадчык аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты «Ленинский призыв» Оршы. У 19591960 гадах рэдактар раённай газеты «Клич Ильича» ў Суражы, у 19601962 гадах і 1963 годзе намеснік рэдактара і рэдактар газеты «Ленинский призыв», у 19621963 гадах газеты «Днепровская правда». З 1963 года намеснік сакратара парткама Аршанскага вытворчага калгасна-саўгаснага кіравання[1].

У 1965-66 гадах 2-і сакратар Аршанскага РК КПБ. У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Некаторыя тэарэтычныя праблемы палітычнай агітацыі»[2]. З 1969 года рэдактар газеты «Віцебскі рабочы», з 1970 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1972-78 гадах інспектар, памочнік сакратара ЦК КПСС, намеснік загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. Са снежня 1978 года 2-і сакратар ЦК КПБ.

Член ЦК КПСС з 1981 года. Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР з 1979 года[1].

З ліпеня 1983 года Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР. Са снежня 1985 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. З 1990 года на пенсіі. У 19791989 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў.

Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Бровиков Владимир Бровиков // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 82. — 737 с.
  2. Некоторые теоретические проблемы политической агитации : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 621 / В. И. Бровиков. — Москва, 1969.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads