Уладзімір Ігнацьевіч Кітаеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Ігнацьевіч Кітаеўскі, укр. Володимир Ігнатович Кітаєвський (3 (15) чэрвеня 1896, Стаўпы, Літоўскае генерал-губернатарства1 студзеня 1941(1941-01-01), Тэўлі, Брэсцкая вобласць) — украінскі паэт, сябра Саюза пісьменнікаў БССР[1].

Хуткія факты Уладзімір Ігнацьевіч Кітаеўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стаўпы Кобрынскага павета[удакладніць: камент.] (цяпер Жабінкаўскі раён). Бацька Ігнат Іванавіч Кітаеўскі, унтэр-афіцэр, маці Ганна Васільеўна Кескевіч, дачка пісара – родам з Камянца. Уладзімір меў старэйшых братоў Хведара і Пятра[2].

Вучыўся ў Брэст-Літоўскай мужчынскай гімназіі. У 1915 годзе прызваны ў расійскае войска, на фронце Першай сусветнай вайны атрымаў чын афіцэра 17-га Фінляндскага палка, быў двойчы паранены. Сям’я Кітаеўскага трапіла ў бежанства ў Херсонскую губерню, дзе бацька памёр ад грыпу. Пасля ранення Кітаеўскі хадайнічаў пра накіраванне на службу санітарам у бальніцу Херсона, каб быць побач з маці.

Вярнуўшыся з бежанства, у часе вайны сядзіба ў Стаўпах згарэла. Уладзімір уладкаваўся на чыгунку і ўзяў крэдыт на будаўніцтва новага дома. Быў арыштаваны польскімі ўладамі пры спробе нелегальна перайсці мяжу, каб сустрэцца з каханай, якую пакінуў у Херсоне.

У 1930 годзе Кітаеўскі ўзяў шлюб з Юліяй Мендзяльчук, у 1932 годзе нарадзілася дачка Галіна, у 1936 годзе сын Вячаслаў. У 1938—1939 гадах быў войтам гміны ў Тэўлях[3], дапамагаў сялянам рыхтаваць скаргі, адкрыў украінскую школу, за што быў звольнены.

Пры савецкай уладзе кароткі час узначальваў сельсавет, скончыў настаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам у вёсцы Свішчы Жабінкаўскага раёна, але неўзабаве быў звольнены за працу войтам пры Польшчы.

Моцна прастудзіўся падчас веласіпеднай паездкі ў Кобрын і ў ноч на 1 студзеня 1941 года памёр. Пахаваны ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёна.

Remove ads

Творчасць

Уладзімір Кітаеўскі ўсё жыццё пісаў сацыяльную і лірычную паэзію па-ўкраінску, публічна чытаў вершы аднасяльчанам, родным прысвячаў акравершы.

Гісторыю сваіх землякоў, прымусовую эвакуацыю падчас Першай сусветнай вайны і наступныя падзеі пераасэнсаваў у вершы “Бацкаўшчына”:

Згадайте, згадайте минуле, селяне,

Було то давненько — тринадцять, май΄, лiт,

Як рiднi оселi свої оставляли,

Свiй власний пожиток та й рушили в свiт.

Ішли ми зi смутком в далеку Росiю,

Здавалось, навiки cвiй край залишив…

А нашi оселi свiчками горiли…

Гармати ревiли — бiй страшний кипiв. (...)

Друкаваўся ў львоўскім часопісе «Вікна», у 1939—1940 гадах дасылаў у Мінск вершы на рускай мове і падаў заяву ў Саюз пісьменнікаў БССР. Пасля смерці паэта сям’я атрымала афіцыйны адказ, што ён прыняты ў Саюз пісьменнікаў.

У час вайны жонка Кітаеўскага закапала вядро з яго рукапісамі, так частка з іх ацалела. Цяпер яны захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве-музеі літаратуры і мастацтва Украіны.

У 2015 годзе ў Брэсце дзякуючы намаганням унучкі паэта Аліны Мідушэўскай быў выдадзены зборнік “Стаўпы”, які ўвайшлі ўсе вядомыя вершы Кітаеўскага на рускай і ўкраінскіх мовах.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads