Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр . Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955)[3].
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.
Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.
У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску[3]. У 1921—1922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда[4].
У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча[3].
Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду[3].
Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.
Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[5].
Remove ads
Сям’я
- Жонка — Кацярына Васільеўна Замешына, народжаная Азбукіна, сястра Мікалая Азбукіна — актрыса, танцорка, спявачка.
 - Сын — Барыс — акцёр
 - Унук — Аляксандр — акцёр.
 
Творчасць
Акцёр шырокага творчага дыяпазона[3]. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары[3].
Ролі ў тэатры
- 1925 — «Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е. А. Міровіча — Брызгалін
 - 1925 — «Каваль-ваявода» Е. А. Міровіча — Шут
 - 1932 — «Айчына» К. Чорнага — Гушка
 - 1936 — «Ваўкі і авечкі» А. М. Астроўскага — Апалон Мурзавецкі
 - 1937 — «Апошнія» М. Горкага — Іван Каламійцаў
 - 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Дрыль
 - 1939 — «Гібель ваўка» Э. Л. Самуйлёнка — Абабурка
 - 1941 — «У стэпах Украіны» А. Е. Карнейчука — Часнок
 - 1942 — «Фронт» А. Е. Карнейчука — Горлаў
 - 1945 — «Мілы чалавек» К. Крапівы — Канягін
 - 1949 — «Гэта было ў Мінску» А. Е. Кучара — фон Кубэ
 - 1953 — «Прыбытковае месца» А. М. Астроўскага — Юсаў
 - «З народам» К. Крапівы — Гудовіч
 - «Салавей» З. Бядулі — Язэп
 - «Фландрыя» В. Сарду — Ёнас
 - «Без віны вінаватыя» А. М. Астроўскага — Шмага'
 - «Праўда — добра, а шчасце лепш» А. М. Астроўскага — Гразноў
 - «Сабака на сене» Л. дэ Вэгі — Трыстан
 - «Міжбур’е» Д. І. Курдзіна — Дыбаў
 - «Браняпоезд 14-69» У. В. Іванаў — Сінь-Бін-у
 - «Гута» Р. Я. Кобеца — Цыганок
 - «Мост» Я. С. Рамановіча — Мухін
 - «Капітанская дачка» па А. С. Пушкіну — Пугачоў
 - «Каварства і любоў» Ф. Шылера — Вурм
 
Фільмаграфія
- 1927 — Кастусь Каліноўскі, фільм — казачы есаўл
 - 1954 — Хто смяецца апошнім — Чарнавус Аляксандр Пятровіч
 - 1957 — Палеская легенда — Багдан
 - 1960 — Наперадзе — круты паварот — эпізод.
 
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаны артыст Беларускай ССР
 - Народны артыст Беларускай ССР (1938)
 - Народны артыст СССР (1955)
 - Два ордэна Леніна (у тым ліку 1940)
 - Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
 - Медалі.
 
У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка[3].
Зноскі
- Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
 - Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
 - Владомирский Владимир Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
