Уладзімір Раманавіч Вашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Раманавіч Вашкевіч (17 (30) сакавіка 1900, мяст. Зембін, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Барысаўскі раён — 10 чэрвеня 1970, Масква) — савецкі ваеначальнік, генерал-палкоўнік (1954)[1].

Хуткія факты Уладзімір Раманавіч Вашкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Грамадзянская вайна ў Расіі

З 1918 года — у РСЧА[1]. З 1919 года — член КПСС. У 1920 годзе скончыў 2-я Петраградскія кавалерыйскія курсы, у 1923 годзе — Вышэйшую кавалерыйскую школу.

У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах, прайшоўшы шлях ад камандзіра ўзвода да памочніка камісара кавалерыйскага палка. У перыяд 1923 па 1925 быў камандзірам эскадрона, начальнікам штаба кавалерыйскага палка, начальнікам аператыўнай часткі кавалерыйскай дывізіі.

У 1928 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1] і да 1931 года служыў начальнікам штаба асобнай кавалерыйскай брыгады. У 1931—1935 — у ад’юнктуры і на выкладчыцкай і каманднай працы ў Ваеннай акадэмія імя М. В. Фрунзе.

У 1935—1937 гадах — камандзір і камісар кавалерыйскай дывізіі, з 1937-га — начальнік штаба кавалерыйскага корпуса.

З 1939 года — зноў на выкладчыцкай працы.

Вялікая Айчынная вайна

З ліпеня 1941 па май 1945 года знаходзіўся ў дзеючай арміі.

Камандаваў 2-й дывізіяй народнага апалчэння Сталінскага раёна Масквы (з верасня 1941 года — 2-я стралковая дывізія), затым 5-й і 359-й стралковай дывізіі (1941 — 42) на Заходнім і Калінінскім франтах[1].

У 1942—1944 гадах — начальнік штаба 20-й арміі, кіраваў дзеяннямі арміі ў Арлоўскай і 2-й Ржэўска-Сычоўскай аперацыях.

Будучы начальнікам штаба 3-га Прыбалтыйскага фронту (з красавіка 1944 года) браў удзел у распрацоўцы і правядзенні Пскоўска-Астроўскай, Тартускай і Рыжскай аперацый, прарабіў вялікую працу па ўдасканаленні кіравання войскамі фронту пры вызваленні Прыбалтыкі[1].

Пасляваенныя гады

Начальнік штаба Прыбалтыйскай (1945—1951) і Закаўказскай (1953—1954) ваенных акругаў.

У 1952 годзе скончыў Вышэйшыя Акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба ВС СССР.

З 1954 года — на ваенна-дыпламатычнай працы ў ПНР.

З 1955 года па 1956 год — начальнік кафедры ў Акадэміі Генштаба[1]. З 1956 года на навуковай рабоце[2].

З 1961 года — у адстаўцы[1].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Вашкевич Владимир Романович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Мн., 1997. — С. 707. ISBN 985-11-0077-3.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads