Уладзімір Уладзіміравіч Верамеенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Верамеенка (нар. 21 ліпеня 1984, Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[6]. Выступаў за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец гомельскай СДзЮШАР №9. Першы тренер — Ігар Ягоравіч Марозаў. Кар’ера баскетбаліста пачалася ў родным Гомелі ў 1999 годзе. Наступныя тры гады Уладзімір правёў у Беларусі, змяняючы РШВСМ-БДПА на гомельскі «Сож» і «Спартак-Кандытар». У 2002 годзе перабраўся ў Расію: 2 гады аддаў саратаўскаму «Аўтадору» і яшчэ 2 «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Менавіта з піцерцамі ён стаў пераможцам Еўралігі ФІБА, паказаўшы статыстыку ў 12,6 ачкі і 5,5 падборы. У 2006 годзе быў задрафтаваны камандай NBA «Washington Wizards», але гулец вырашыў працягнуць кар’еру ў «Дынама». Пасля таго, як каманда была прызнана банкрутам, Верамеенка адправіўся на 2 гады працягваць кар’еру ў «Хімкі».
У сезон 2008/09 гулец перабіраецца ў казанскі УНІКС. У складзе каманды ён правёў 6 сезонаў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расіі, а таксама Еўракубку ў 2011 годзе. Потым у кар’еры былі Турцыя (Basketbol Kulubu), Італія (Grissin Bon Reggio Emilia) і Германія (Brose Baskets Bamberg). У лістападзе 2017 года Уладзімір падпісвае кантракт з «Ніжнім Ноўгарадам», а на наступны год перабіраецца ў кіпрскі AEK.
У верасні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[7].
Выступаў за юніёрскую (1999—2000), моладзевую (2001—2004) і нацыянальную (2001—2007, 2020—2021) зборную Беларусі.
6 разоў (2002—2007) прызнаваўся лепшым баскетбалістам года Беларусі, тройчы (сезоны 2000/01, 2001/02, 2020/21) прызнаваўся лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
- 1999 — Гомельскія рысі (у Кубку Корача)
- 1999—2000 — РШВСМ-БДПА (Мінск) (у Вышэйшай лізе) і Энергетык-СДзЮШАР-9 (Гомель) (у Першай лізе)
- 2000 — Сож (Гомель)
- 2001—2002 — Спартак-Кандытар (Гомель)
- 2001—2002 — Гродна-93 (у Паўночнаеўрапейскай баскетбольнай лізе)
- 2001—2002 — РТІ-2 (Мінск) (у Паўночнаеўрапейскай баскетбольнай лізе U-18)
- 2002—2004 — Альянс-Аўтадор (Саратаў, Расія)
- 2002—2004 — Аўтадор (Саратаў, Расія)
- 2004—2006 — Дынама (Санкт-Пецярбург, Расія)
- 2006—2008 — Хімкі (Маскоўская вобласць, Расія)
- 2008—2014 — УНІКС (Казань, Расія)
- 2014 — Сарагоса 2002 (Сарагоса, Іспанія)
- 2014—2015 — Банвіт (Бандырма, Турцыя)
- 2015—2016 — Рэджана (Рэджа-нэль-Эмілія, Італія)
- 2016—2017 — Брозе (Бамберг, Германія)
- 2017—2018 — Ніжні Ноўгарад (Расія)
- 2018—2019 — АЕК (Ларнака, Кіпр)
- 2019—2021 — Цмокі-Мінск
- 2023—2025 — Дынама-2009 (Ніжні Ноўгарад, Расія)
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2019/2020, 2020/2021.
Чэмпіён Германіі (1): 2016/2017.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2001/2002.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2007/2008.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Італіі (1): 2015/2016.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Кіпра (1): 2018/2019.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2000/2001.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (6): 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2013/2014.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2019, 2020.
Уладальнік Кубка Расіі (3): 2007/2008, 2008/2009, 2013/2014.
Уладальнік Кубка Германіі (1): 2016/2017.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2001.
Чэмпіён Еўралігі ФІБА (1): 2004/2005.
Уладальнік Кубка Еўропы (1): 2010/2011.
Сярэбраны прызёр Адзінай лігі ВТБ (2): 2009/2010, 2011/2012.
Бронзавы прызёр Адзінай лігі ВТБ (2): 2010/2011, 2013/2014.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads