Уладзіслаў Віталевіч Глінскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Глінскі (нар. 29 мая 2000) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Уладзіслаў Глінскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец полацкай ДЮСШ-1, з 2013 года навучаўся таксама ў СДЮШАР мінскага «Дынама», а пазней у сталічным РДВАР. Пасля заканчэння вучобы ў ліпені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з мінскім «Тарпеда»[3]. Хутка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2019 зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда». Абаронцам цікавіўся «Арэнбург», але бакі не здолелі дамовіцца аб умовах пераходу[4]. У выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[5], дзе да канца сезона 2019 гуляў за дубль.

У лютым 2020 года пасля прагляду перайшоў у «Іслач»[6]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі, у 2021 годзе выступаў за дубль клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віцебск»[7], дзе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У снежні 2021 года перайшоў у «Віцебск» на рэгулярнай аснове[8]. Застаўся ў Віцебску і ў сезоне 2023, калі каманда выбыла ў Першую лігу, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[9].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads