Урэчнік Фрыса

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Урэчнік Фрыса
Remove ads

Урэчнік Фрыса, рдзест Фрыса[1][2] (Potamogeton friesii) — від водных травяністых раслін роду Урэчнік (Potamogeton) сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая расліна 80—140 см даўжынёй. Кветканосы ў 2—6 разоў даўжэй, чым суквецці, ніткападобныя, дагары трохі патоўшчаныя. Суквецці рэдкія. Сцёблы злёгку пляскатыя. Лісце з 5 жылкамі (радзей 3—7). Кветкі з 4 пялёсткамі. Пялёсткі косаэліптычныя, 1,5—2 мм даўжынёй, з кароткім прамым або адагнутым носікам[2].

Распаўсюджанне

Азія: Кітай — Унутраная Манголія, Казахстан, Таджыкістан, Расія. Еўропа: поўнач Расіі, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Беларусь, Чарнагорыя, Чэхія, Данія [у тым ліку Фарэрскія астравы], Эстонія, Фінляндыя, Францыя [у тым ліку Корсіка], Германія, Нідэрланды, Італія, Літва, Латвія, Малдова, Нарвегія, Польшча, Швецыя, Украіна. Паўночная Амерыка: Канада, поўнач ЗША.

Насяляе сажалкі, азёры, ручаі.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads