Уільям Тындэйл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Тындэйл
Remove ads

Уільям Тындэйл (англ.: William Tyndale; 1494, Глостэршыр, Англія6 кастрычніка, 1536, Вільвордэ, Брабант, 17 правінцый) — англійскі навуковец, які стаў выбітнай фігурай пратэстанцкіх рэформ у гады, якія папярэднічалі яго смяротнаму пакаранню. Ён добра вядомы яе перакладчык Бібліі на англійскую мову, знаходзячыся пад уплывам прац Эразма Ратэрдамскага і Марціна Лютэра[5].

Хуткія факты Уільям Тындэйл, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Уільям займаўся філалогіяй у Кембрыджскім універсітэце неўзабаве пасля таго, як там працаваў Эразм Ратэрдамскі. Вывучыўшы сачыненні Эразма, ён апынуўся пад моцным іх уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасць чытаць Біблію на роднай мове. Пасля таго як англійскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на англійскую, ён пачаў працаваць у Свяшчэннай Рымскай імперыі на сродкі, атрыманыя ад лонданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Уільям абраў Біблію на грэчаскай мове і іўрыце.

Да 1525 года Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу стаў запатрабаваным у Англіі. Пасля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак, улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лонданскі біскуп скупіў вялікую колькасць асобнікаў і зладзіў іх урачыстае спаленне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаванню, а да 1566 года было выдадзена саракавое па ліку выданне.

У 1536 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антверпене ў Бельгіі і спалены на вогнішчы як ерэтык недалёка ад Бруселя 6 кастрычніка таго ж года. Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысяч асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q746368'></a>
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  4. Národní autority České republiky Праверана 19 кастрычніка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  5. A.C. Partridge, English Biblical Translation (London: Andrè Deutsch Limited, 1973),38–39, 52–52.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads