ФК Адзінства Дзяржынск
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Адзінства» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 1999 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Спачатку выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці.
З 2003 года клуб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым дасягненнем стала трэцяе месца ў сезоне 2008. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У красавіку 2015 года стала вядома аб тым, што клуб змяніў назву на «Крутагор’е» і стаў прадстаўляць Дзяржынскі раён[1]. У пачатку 2016 года «Крутагор’е» вырашыла не заяўляцца ў Другую лігу[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3].
Асноўная каманда пасля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаванне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя».
У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трэцім дывізіёне, пры гэтым змяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га тура з клубам «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы ігрок.
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1999—2014: «Лівадыя» (Дзяржынск)
- 2015: «Крутагор’е» (Дзяржынскі раён)
- 2016—2019: «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск)
- 2020—2021: «Лівадыя» (Дзяржынск)
- з 2021: «Адзінства» (Дзяржынск)
Дасягненні
- Найлепшае дасягненне ў Другой лізе — 3 месца (2008)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў-МК», які заняў 9 месца ў групе А (1:1, 3:3 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Алег Дулуб (2003)
- Юрый Расолька (2004—2006)
- Віктар Юрага (2007—2013)
- Аляксандр Новікаў (2014—2015)
- Канстанцін Яшчанка (з 2021)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads