Фашчаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фа́шчаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Фашчаўка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Княжыцкага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарадзецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Заходы, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі і Хадулы), таксама ў склад сельсавета з Заходскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Дуброўка, Завараты, Каралёўка, Мікалаеўка, Нічыпаравічы, Патапава, Святлоўка і Чарапы)[3]. 22 кастрычніка 1963 года ў склад зноў утворанага Гарадзецкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аўгустова, Башкіраўка, Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Гарадок, Заходы, Княжыцы, Крывель, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі, Слабодка і Хадулы), у склад сельсавета з Гарадзішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына і Радзішына)[4]. 15 студзеня 1965 года ў склад зноў утворанага Ардацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына і Радзішына)[5]. У 1977 годзе ў склад Заходскага сельсавета вернута вёска Мікалаеўка[6]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заходскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Еўдакімавічы, вёскі Азер’е, Астравец, Бель, Дуброўка 2, Завараты, Заходы, Лакуці, Мікалаеўка, Наваселле, Падгайцы, Плешчыцы і Пруды)[7].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 953 чалавекі[8], з іх 95,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1529 чалавек[10].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads