Фрыц Габер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыц Габер
Remove ads

Фрыц Габер (ням.: Fritz Haber; 9 снежня 1868, Брэслау, Германія, цяпер Уроцлаў, Польшча — 29 студзеня 1934, Базель, Швейцарыя) — нямецкі хімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1918) за ўклад у ажыццяўленне сінтэзу аміяку, неабходнага для вытворчасці ўгнаенняў і ўзрыўчаткі. Разам з Максам Борнам прапанаваў цыкл Борна-Габера, як метад ацэнкі энергіі крышталічнай рашоткі цвёрдых рэчываў, утвораных іоннымі сувязямі. Габера называюць «бацькам хімічнай зброі» за яго працы ў галіне распрацоўкі і прымянення хлору і іншых атрутных газаў падчас Першай сусветнай вайны.

Хуткія факты Фрыц Габер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і хасідаў, адной з найстарэйшых у горадзе. Маці Габера памерла падчас родаў. Яго бацька быў вядомым у горадзе гандляром. Пазней Габер адмовіўся ад іўдаізму і прыняў хрысціянства. У 1886—1891 гадах навучаўся ў Гайдэльбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам Роберта Бунзена, у Берлінскім універсітэце ў групе Аўгуста Вільгельма Гофмана і ў Тэхнічным каледжы Шарлотэнбург пад кіраўніцтвам Карла Лібермана. У 1901 годзе Габер ажаніўся з Кларай Імервар. Клара таксама была хімікам і была катэгарычна супраць работ Габера ў галіне хімічнай зброі. Пасля адной са спрэчак з мужам на гэту тэму яна здзейсніла самагубства, стрэліла сабе ў сэрца. Іх сын Герман, народжаны ў 1902 годзе, пазней таксама ўчыніць самагубства, не вытрымаўшы сораму за распрацаваную яго бацькам хімічную зброю і наступствы яе прымянення. Перш чым пачаць сваю ўласную навуковую працу, Герман працаваў у бацькі і ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха разам з Георгам Лангам.

У 1933 годзе, нягледзячы на падтрымку нацыстаў, Габер вымушаны эміграваць у Англію, дзе нейкі час працаваў у Кембрыджскім універсітэце. Памёр у 1934 годзе ў швейцарскім Базелі, дзе і пахаваны ў сямейным склепе побач жонкі.[10]

Remove ads

Зноскі

1. Jensen W. B. Fritz Haber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Fritz Haber // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118699814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Габер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Габер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.

7. NNDB — 2002.

8. Fritz Haber – NAS Праверана 21 ліпеня 2025.
9. Габер (Хабер) Фриц. | ИС АРАН Праверана 21 ліпеня 2025.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads