Царква Раства Хрыстова (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Хрыстова (Віцебск)map
Remove ads

Царква Раства Хрыстова — помнік архітэктуры XIX ст. у Віцебску. Знаходзілася ў прадмесці Заручаўі, на Раства-Набярэжнай вуліцы[заўв 1]. Твор архітэктуры класіцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Хуткія факты Царква Раства Хрыстова, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ю. Пешка, каля 1800

Драўляная царква Раства Багародзіцы заснавана ў XVII—XVIII стагоддзях.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) царква працягвала дзейнічаць. У 1810 годзе на месцы драўлянай збудавана мураваная царкву, якую 1 кастрычніка асвяціў полацкі архіепіскап Ян Красоўскі.

У 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі царкву ў Святога Прастола і перадалі яе Маскоўскаму патрыярхату. У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу ў маскоўскім стылі. У пачатку XX ст. купал-баню замянілі на цыбуліну.

У Другую сусветную вайну царква пацярпела. Да 1950 года савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Царква мела крыжова-купальны план. На сяродкрыжжам узвышаўся купал.

Унутраныя памеры царквы: даўжыня каля 15,5 метраў, шырыня — каля 11.

Галерэя

Заўвагі

  1. На цяперашняй Шчарбакова-Набярэжнай вуліцы, на месцы «Дома піянераў»

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads