Цімаці Снайдэр
амерыканскі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ці́маці (Ты́маці) Сна́йдэр (англ.: Timothy Snyder; нар. 18 жніўня 1969) — амерыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Браўнаўскім (1987—1991) і Оксфардскім універсітэце (1991—1995). Доктарскую ступень атрымаў у 1997 годзе ў Оксфардзе. Працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS, Францыя ў 1994—1995 гадах), а таксама ў Венскім інстытуце навук пра чалавека (Institut für die Wissenschaften vom Menschen). Прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).
Дзейнасць
Аўтар публікацый і манаграфій пра гісторыю Усходняй Еўропы.
У Беларусі вядомы працай «Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.)»[7], дзе, паводле Уладзіміра Арлова і Захара Шыбекі, Цімаці Снайдэр паказаў вытокі гістарыяграфічных міфаў, у тым ліку што літоўскі нацыянальны праект пабудаваны на скажэнні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі было разбурэнне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[8]
Remove ads
Бібліяграфія
- Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569―1999 : пераклад з англійскай / Тымаці Снайдэр. Мінск : Медысонт, 2010. 978-985-6887-74-4
- Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [навуковыя рэдактары: Г. Сагановіч, У. Калаткоў] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Медысонт, 2013. 978-985-6982-62-3
- Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569—1999 : [пераклад з англійскай мовы] / Тымаці Снайдэр ; [навуковы рэдактар Г. Сагановіч]. Варшава : [б. в.], 2014. 978-985-6887-74-4
- Крывавыя землі : Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [адказны рэдактар Г. Сагановіч] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Зміцер Колас, 2015. 978-985-6992-70-7
Зноскі
- Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- Timothy Snyder // The Fine Art Archive — 2003.
- Aux Etats-Unis, le mouvement MAGA à l’assaut des campus — 2025. Праверана 16 красавіка 2025.
- https://www.carnegie.org/awards/honoree/timothy-david-snyder/ Праверана 10 мая 2024.
- Назва ў версіі перакладчыкаў на беларускую мову В. Калацкай, М.Раманоўскага пад рэд. Г.Сагановіча. У арыгінале: Timothy Snyder. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus (1569—1999). Yale University Press, 2003.
- Арлоў, Шыбека, 2004
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads