Чарнавіцкая вобласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнавіцкая вобласцьmap
Remove ads

Чарнаві́цкая во́бласць (укр.: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 885 200 чалавек (2023). Адміністрацыйны цэнтр — Чарнаўцы.

Хуткія факты Чарнавіцкая вобласць, Краіна ...

У складзе вобласці 52 тэрытарыяльныя грамады[2].

Remove ads

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

Размешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.

Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.

Рэльеф

Вобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця і Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.

Карысныя выкапні

Вобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія гады акдрытыя больш за дзесяць нафтагазаперспектыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах.

У нетрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне ракі Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мергелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру.

На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі».

Водныя аб’екты

На тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы края складаюць Днестр, Прут, Сірат, Чарамош.

Remove ads

Гісторыя

За апошнія 650 гадоў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаў:

  • на працягу 415 год (13591774 гг.) яна была ў складзе Малдаўскага княства;
  • на працягу 143 год (з 1775 па 1918 гг.) — Габсбургскай Аўстрыі і Аўстра-Венгрыі;
  • амаль 25 год (у перыяд 19181940 і 19411944 гг.) — Румыніі.
  • амаль 48 год (19401941 і 19441991 гг.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.

З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Вобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак.

Гарады

Абласнога значэння

Раённага значэння

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads