Чартапалох кучаравы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Чартапалох кучаравы
Remove ads

Чартапало́х кучаравы[1] (Carduus crispus) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Народныя назвы: бадзюлі, будзяк, калючка, растроп, дзядоўнік[2][3][4][5][6][7].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Thumb
Bombus lapidarius на чартапалоху кучаравым}

Шматгадовая расліна вышынёй 0,5—2 м з прамым, галінастым, да самых кошыкаў крылата-калючым сцяблом. Лісце мяккае, знізу бела- або шарсціста-лямцавае, выемчата-зубчастае ці лопасцевае, з мяккімі калючкамі даўжынёй не больш 3 мм. Ніжняе лісце даўжынёй да 20 см, шырынёй 10—15 см, на крылатым чаранку даўжынёй да 10—12 см. Кветкавыя кошыкі дыяметрам 1,5—5 см, пурпуровыя, рэдка ружовыя, белыя, па 2—4 скучаныя на верхавінках сцябла і галінак, не панікаюць у час цвіцення. Сямянкі шараватыя (1 расліна дае да 6500 сямянак).

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях Еўразіі[8]. Натуралізавалася на тэрыторыі Нарвегіі і Паўночнай Амерыкі[8]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[9]. На тэрыторыі Беларусі цвіце ў чэрвенікастрычніку.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і меданосная расліна. Пустазелле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  4. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. — Спб, 1870.
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
  6. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь — Спб, 1878.
  8. Чертополох курчавый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads