Шандра звычайная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́ндра звычайная, Шанта звычайная[1][2] (Marrubium vulgare) — від кветкавых раслін роду Шандра (Marrubium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—75 см. Сцябло ўзыходнае, галінастае ад асновы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, маршчакаватае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных кальчаках. Чашачка трубчастая, з 10 шылападобнымі зубцамі. Вяночак двухгубы. Верхняя губа вузкая і прамая, двухлопасцевая, ніжняя — трохлопасцевая і адхіленая. Тычынак — 4. Плод — шматарэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на астравах Мадэйра і Канарскіх, натуралізавалася ў Паўночнай, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, на Гавайскіх астравах, у Новай Зеландыі і Паўночнай Афрыцы[3].
Расце на сухіх мясцінах, каля дарог, на пасевах, каля платоў. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.
Гаспадарчае значэнне
Лекавая, эфіраалейная, таніданосная, фарбавальная і меданосная расліна[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads