Шкуды

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Шкудыmap
Remove ads

Шкуды[2], таксама Скуодас (літ.: Skuodas, жам. Skouds) — горад у паўночнай Літве, за 2 км ад мяжы з Латвіяй, за 80 км ад Клайпеды. Адміністрацыйны цэнтр Шкудскага раёна Клайпедскага павета. Праз горад праходзіць чыгунка Крэтынга — Прыекулэ. Шкуды адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Хуткія факты Шкуды, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. Мястэчка атрымала пачаткова назву Ёханэсберг, бо мела шмат нямецкага насельніцтва[3].

У 1568 годзе мястэчка Шкуды[4] было падаравана Жыгімонтам Аўгустам роду Хадкевічаў і стала цэнтрам вялізнага Шкудскага графства. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. 27 жніўня 1614 года стараннямі Хадкевічаў мястэчка стала цэнтрам каталіцкай парафіі, дзе Хадкевічы пабудавалі касцёл[5]. Пасля смерці Яна Караля Хадкевіча ў 1621 годзе Шкуды перайшлі ва ўласнасць Казіміра Льва Сапегі. Сапегі пабудавалі ў мястэчку і лютэранскую кірху для духоўных патрэб мясцовага нямецкага насельніцтва[5].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шкуды трапілі ў склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. З 1940 года — у складзе Літоўскай ССР. З 1950 года горад стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads