Шток-ружа ружовая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шток-ружа ружовая
Remove ads

Шток-ружа ружовая (Alcea rosea) — травяністая расліна, від роду шток-ружа (Alcea) сямейства мальвавыя (Malvaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Вядома паўсюдна, але толькі ў культуры. Першасны арэал расліны не знойдзены[1].

Remove ads

Назвы

Шток-ружа ружовая, мальва, сляз, шляз гародны[2], праскурнік[3][4], рожа[5], сляса[6].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Двухгадовая расліна, дасягае ў вышыню 80-250 см.

Сцябло — прамое.

Ніжняе лісце — буйное, сэрцападобна-круглявае, пальчата-лопасцевае; сярэдняе — пяцілопасцевае; верхняе — трохраздзельнае; сцябловае — чарговае; варсістае, да 10 см у папярочніку. У год пасева ўтварае разетку лісця, на наступны год — 2-3 квітнеючых сцябла.

Кветкі — разнастайнай афарбоўкі ад белага і ружовага да чорнага, буйныя, званочкападобныя, да 12 см у дыяметры, з падвойным калякветнікам, са зрослапялёсткавым пяцічленным венчыкам, на кароткіх кветаножках, сабраны ў коласападобнае суквецце ў ліку (15)20-60. Тычынкі шматлікія, зрослыя ніткамі ў цыліндрычную трубку.

Пылковае зерне шматпоравае, шарападобнай формы, 116,6—140,8 мкм у дыяметры (з шыпамі). Поры круглявыя, з роўнымі бакамі, ад 3 да 4,4 мкм у дыяметры, размешчаны нераўнамерна на адлегласці 5,5—15 мкм адна ад іншай, мембрана часу дробназярністая, таўшчыня экзіны (без шыпоў) да 5 мкм. Скульптура шыпаватая, шыпы буйныя, канічныя, да 13 мкм вышынёй, з дыяметрам аснавання 3,4—4 мкм, чаргуюцца з больш кароткімі прытупленымі шыпамі да 5 мкм даўжынёй. Тэкстура плямістая. Пылок цёмна-жоўтага колеру[7].

Remove ads

Прымяненне

Паўсюдна выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Заквітае на другі год пасля пасадкі. Цвіце ў ліпені — верасні. Доўга захоўваецца на месцы былой культуры і нават як бы дзічэе[8].

У медыцынскіх мэтах выкарыстоўваюцца кветкі або, радзей, лісце расліны для палягчэння кашлю. Карані рэкамендуюцца як ахінальны і заспакаяльны сродак пры страўнікава-кішачных захворваннях[9].

Утварае шмат пылка, які пчолы ахвотна збіраюць разам з нектарам.

Thumb

Агульны выгляд

Thumb

Лісце

Thumb

Суквецці

Thumb

Кветка

Thumb

Насенне

Зноскі

  1. USDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network — (GRIN) [Online Database]. National Germplasm Resources Laboratory, Beltsville, Maryland. URL: http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/paper.pl?language=en&chapter=distrib Архівавана 16 верасня 2008. (25 September 2008)
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 15. — 192 с. ISBN 5-260-00145-1.
  7. Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 495. ISBN 9-87317-128-9.
  8. М. А. Носаль, И. М. Носаль. Лекарственные растения и способы их применения в народе. — № 9351. — Минск: «Полымя», 1997. — С. 31. — 334 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads