Эдуард Васілевіч Малафееў

савецкі, беларускі і расійскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эдуард Малафееў (нар. 2 чэрвеня 1942, Краснаярск, РСФСР) — савецкі футбаліст, нападнік зборнай СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1967). Пасля — савецкі і беларускі футбольны трэнер, Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1979), Заслужаны трэнер СССР (1989).

Хуткія факты Эдуард Малафееў, Поўнае імя ...
Remove ads

Кар’ера іграка

Пачынаў кар’еру ў Каломне за мясцовы «Авангард», пазней гуляў за маскоўскі «Спартак». У 1963 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама», дзе гуляў больш за 10 год (1963—1974). За «Дынама» забіў 114 галоў, што дазволіла ўвайсці ў склад клуба Рыгора Фядотава.

У 1963—1968 гадах гуляў за зборную СССР. Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1964.

Кар’ера трэнера

Пасля заканчэння кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. У 1978 г. узначаліў мінскае «Дынама», якое прывёў да золата чэмпіянату СССР (1982). Пазней яшчэ два разы вяртаўся ў «Дынама» (1988—1991, 2001—2002).

У 1984—1986 гадах быў галоўным трэнерам зборнай СССР, якая пад яго кіраўніцтвам перамагла ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 1986.

Пазней трэніраваў розныя клубы Расіі, Беларусі і Літвы. У 2000—2003 быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі, якую прывёў да лепшага дасягнення (3 месца ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2002).

У снежні 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Абяцаў прывесці клуб да залатых медалёў чэмпіянату, але з-за хваробы пакінуў пасаду галоўнага трэнера ўжо ў маі 2010 года. У 2010—2011 зноў працаваў у Расіі, а з 2012 года працуе ў структуры мінскага «Дынама», курыруючы моладзевыя каманды.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads