Эмануіл Філіберт Савойскі (герцаг Аосцкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эмануіл Філіберт (поўнае імя італ.: Emanuele Filiberto Vittorio Eugenio Genova Giuseppe Maria di Savoia; 13 студзеня 1869, Генуя — 4 ліпеня 1931, Турын) — італьянскі прынц з Савойскай дынастыі, 2-гі герцаг Аосцкі.
Remove ads
Біяграфія
Эмануіл Філіберт быў старэйшым сынам Амедэа I, герцага Аосцкага, які быў на працягу двух гадоў каралём Іспаніі, і яго першай жонкі Марыі Віторыі даль Поца. У 1870 годзе, калі яго бацька быў абраны каралём Іспаніі, Эмануіл стаў кронпрынцам, што доўжылася нядоўга, з прычыны таго, што праз два гады Амадэй I быў вымушаны адрачыся ад прастола і з’ехаць у Італію. Пасля смерці бацькі ў 1890 годзе, як старэйшы сын атрымаў у спадчыну ад яго тытул герцага Аосцкага.
25 чэрвеня 1895 у Кінгстане на Тэмзе (Англія) прынц ажаніўся з французскай прынцэсай Аленай Арлеанскай (1871—1951), дачкой Луі-Філіпа, графа Парыжскага. У іх было двое сыноў:
- Амедэа (1898—1942), 3-ці герцаг Аосцкі;
- Айманэ (1900—1948), кароль Харватыі Таміслаў II і 4-ы герцаг Аосцкі.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці камандуючага трэцяй італьянскай арміяй. У 1926 годзе атрымаў ад Мусаліні званне маршала Італіі.
Пахаваны на ваенных могілках Рэдзіпулья.
Remove ads
Узнагароды
- Кавалер Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалер Вялікага крыжа Савойскага Ваеннага ордэна
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна
- Кавалер Мальтыйскага ордэна
- Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (7 лютага 1917 года)
Зноскі
- Lundy D. R. Emanuele Filiberto di Savoia-Carignano, Principe di Savoia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- varios autores Manuel Filiberto de. Príncipe de Saboya, Duque de Aosta (en Italia) Saboya // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads