Эхінацэя пурпуровая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эхінацэ́я пурпуровая[1] (Echinacea purpurea) — від кветкавых раслін роду Эхінацэя (Echinacea) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—120[1] см са стрыжнёвым карэнішчам. Сцябло прамое, разгалінаванае, зялёнага колеру з карычневымі штрыхамі. Лісце простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, на доўгіх чаранках, зубчастае па краі, звужанае да чаранка. Сцябловае — сядзячае, чаргаванае, ланцэтнай формы, шурпатае. Суквецце — кошык дыяметра да 5 см і болей. Язычковыя кветкі пурпуровага колеру, трубчастыя — чырвона-карычневыя. Плод — сямянка з чубком.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, зімаўстойлівая, мезафіт і эўтроф[2]. Пераносіць лёгкі цень. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць у верасні. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Выкарыстанне
Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Сінонімы
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Эхинацея пурпурная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads