Юзаф Твардоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф (Восіп Пятровіч) Твардоўскі (польск.: Józef Twardowski; руск.: Осип Петрович Твардовский; 1786—1840) — матэматык, прафесар і рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта у 1823—1824 гг.; надворны саветнік.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і генерал-маёр Пятра Антонія Твардоўскага.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе са ступенню доктара філасофіі. У канцы 1822 года саветам Віленскага ўніверсітэта па прапанове князя Адама Чартарыйскага ён быў выбраны (у пачатку 1823 года зацверджаны) на пасаду рэктара і зроблены ардынарным прафесарам чыстай матэматыкі.
Да свайго абрання Твардоўскі стаяў убаку ад акадэмічнага жыцця і жыў у сваім багатым маёнтку Велясніца, займаючыся матэматыкай. Быў віцэ-маршалкам шляхты Пінскага павета Мінскай губерні. Знаходжанне Твардоўскага на пасадзе рэктара прыпала на час працэсу філаматаў, які паслужыў нагодай да закрыцця ўніверсітэта. З мэтай барацьбы з гэтым рухам Твардоўскі распрацаваў «Правілы для слухачоў універсітэта», якімі быў уведзены ўзмоцнены нагляд за студэнтамі ў сценах і па-за ўніверсітэтам. Аднак меры, прадпрыманыя ўніверсітэцкім начальствам, не прывялі да жаданых вынікаў, 17 мая 1823 года Твардоўскі нават быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. Калі ж у 1824 годзе Навасільцаў заявіў Твардоўскаму, што ўрад не давярае ўніверсітэту і вымушаны будзе рэарганізаваць яго, ён, бачачы сваё бяссілле, падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой маёнтак.
Remove ads
Узнагароды
Кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені.
Сям’я
У 1812 годзе ажаніўся з Тэафіліяй з Мікульскіх (1784/1785 — 24.03.1878). Меў дзяцей:
- Казімір (1813—1886). Ажаніўся з Міхалінай з Валовічаў[3], дачкой Юзафа Валовіча. Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Велясніца.
- Эдвард. Ажаніўся з Геленай са Стравінскіх, дачкой Адама Стравінскага, суддзі Слонімскага павета[4]. Міравы пасрэднік у Ваўкавыскім павеце. За ўдзел у паўстанні 1863 года сасланы ў Нарым Томскай губерні, але, верагодна, па просьбе жонкі, па стане здароўя быў пакінуты ў Томску. Памёр 22 чэрвеня 1866 года ад інсульту (напэўна, не ў Томску, бо яго там не пахавалі)[5].
- Марыя (1840-?), у шлюбе з Генрыкам Скірмунтам з Моладава.

Жонка Тэафілія пахаваная на Старых могілках у Пінску.
Працы
- «Zagajenie posiedzenia publicznego cesarskiego universytetu Wilenskiego» (Wilno);
- «О terazniejszym stanie oswiecenia pospolstwa tadziez o szkolach. parafialnych i o funduszach na ubogich uczniów w gubernii Minskiéj» (Wilno 1819).
- «Kniaze Adam Czartoryski i Jósef Twardowski korrespondenza 1822—1824»
Зноскі
- Józef Twardowski // NUKAT — 2002.
- Józef Twardowski // MAK
- Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 336 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4.
- Ostromęcka J., Pamiętnik z lat 1862—1911, (oprac. Anna Brus) Warszawa 2004
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads