Юрый Іванавіч Малееў

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Малееў (нар. 20 сакавіка 1968, Быхаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі і жаночага клуба «Дынама-БДУФК».

Хуткія факты Юрый Малееў, Поўнае імя ...
Remove ads

Кар’ера

Ігравая

У савецкі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», пасля выступаў у Польшчы. У 1995 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за розныя клубы. У 1996 годзе ў складзе мазырскага МПКЦ стаў чэмпіёнам Беларусі. З 2001 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога завяршыў кар’еру ў 2003 годзе.

У 1995—1996 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская

У 2003 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». Спачатку быў гуляючым трэнерам, а з 2004 годзе па сярэдзіну 2006 года — галоўным трэнерам жодзінцаў. У другой палове 2006 года ўзначальваў мінскі «Лакаматыў», пазней — юнацкую зборную Беларусі (1993 года нараджэння).

У сакавіку 2010 года прызначаны галоўным трэнерам мазырскай «Славіі». Прывёў мазырскі клуб да перамогі ў Першай лізе 2011 і вяртання ў Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе «Славія» пад кіраўніцтвам Малеева не здолела замацавацца: у сезоне 2012 перадапошняе месца, а ў 2013 апошняе і зноў вылет у Першую лігу.

У студзені 2014 года, пасля вылету «Славіі», перайшоў у «Мінск» на пасаду старшага трэнера[2]. Застаўся ў трэнерскім штабе і пасля звальнення ўлетку 2014 года Андрэя Скорабагацькі і прызначэння галоўным трэнерам Андрэя Пышніка.

У студзені 2016 года, пасля таго як каманду ўзначаліў Георгій Кандрацьеў, Малееў перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жаночай каманды[3]. Разам з жаночай камандай тройчы стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Кубак Беларусі, двойчы перамог у Суперкубку Беларусі. У студзені 2019 года пакінуў пасаду[4].

У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі[5]. У пачатку 2020 года таксама ўзначаліў новаўтвораны клуб «Дынама-БДУФК», які ў першым жа сезоне перывёў да перамогі ў жаночым чэмпіянаце Беларусі.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.

Remove ads

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads