Яўген Валер’евіч Ляшко
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Ляшко (нар. 24 чэрвеня 1996, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.
Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Ляшко, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч на пазіцыі правага абаронцы. У далейшым здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі ў асноўнай камандзе.
У першай палове 2017 года страціў месца ў асноўнай камандзе і выступаў за дубль. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Ліда»[3]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман», з якім падпісаў новы кантракт на адзін год[4][5]. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль гродзенцаў, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, пазней страціў месца, аднак працягваў быць у абойме асноўнай каманды, часам таксама прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[6].
У сярэдзіне 2020 года трывала з’яўляўся ў стартавым складзе гродзенцаў, але пасля страціў месца ў аснове, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. Сезон 2021 пачынаў на лаўцы запасных, з мая пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе, з ліпеня стаў радзей выхадзіць на поле. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам[8].
У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму застаўся без кантракта, не трапіў у заяўку клуба на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, хоць працягваў трэніравацца з гродзенцамі.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Англіі.
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads