Агаме́мнан (стар.-грэч.: Ἀγαμέμνων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[5] цар мікенскі, сын мікенскага цара Атрэя[6] і Аэропы (або Плісфена і Клеолы[7], ці Плісфена і Аэропы[8]) і брат Менелая, муж Клітэмнестры, адзін з найгалоўных герояў старажытнагрэчаскага нацыянальнага эпаса — «Іліяды» Гамера.

Thumb
Вяртанне Агамемнана
Thumb
Смерць Агамемнана
Хуткія факты Агамемнан, Міфалогія ...
Закрыць

Пасля забойства бацькі, Атрэя, пляменнікам Эгісфам, сынам Тыеста, Агамемнан разам з братам бег у Спарту, дзе шукаў прытулку ў Тындарэя[9]. Тут браты ажаніліся з дачкамі спартанскага цара Тындарэя, Агамемнан на Клітэмнестры, Менелай на — Алене. Па смерці Тындарэя, прастол перайшоў да Менелая. З дапамогай брата, Агамемнан зрынуў Фіеста з прастола і запанаваў у Мікенах. Пасля ён пашырыў свае ўладанні і стаў наймагутным уладаром ва ўсёй Грэцыі.

Яго дзеці Арэст, Хрысафеміда, Электра і Іфігенія (у ранняй версіі дзеці Іфімеда, Электра, Арэст[10]).

Гістарычны прататып

Хецкія крыніцы згадваюць пра кіраўніка па імі Акагамунас (хец.: Akagamunaš), які кіраваў краінай Ахіява (хец.: Ahhiyawa, літар. «зямля ахейцаў») у XIV стагоддзі да н.э.[11][12][13]. Гэты кіраўнік з'яўляецца верагодным гістарычным прататыпам Агамемнана.

Траянская вайна

У Траянскую вайну Агамемнану належала галоўнае начальства над усім войскам. Тыя, хто вырашылі рушыць паходам супраць Іліёна радзіліся ў Эленіёне ў Спарце[14]. Па іншай версіі, яны радзіліся ў Эгіёне (Ахая), чаму там і стаіць статуя Зеўса Гамагірыя[15]. Тыя, хто адпраўляліся паходам на Іліён кляліся не спыняць войны ў статуі Зеўса Механея ў Аргасе[16]. Перад вайной Агамемнан наведаў аракул у Дэльфах[17]. Медны парог шатра Агамемнана паказвалі ў Аўлідзе[18]. Неспадзявана забіў лань Артэміды[19] і быў вымушаны прынесці ў ахвяру сваю дачку Іфігенію, але яна ў апошні момант была выратавана Артэмідай.

Прывёў пад Трою 100 караблёў[20]. Узвёў алтар 12 багам на востраве Лект[21], а таксама свяцілішча цара ля возера Селінусія (Іонія)[22]. У «Іліядзе» забіў 11 траянцаў. Забіў Іфідаманта і Глаўка[23]. Усяго забіў 16 воінаў[24]. У пахавальных гульнях па Ахілу ўдзельнічаў у змаганні наезнікаў[25].

З-за прыгожай палонніцы Брысеіды ў яго ўзнік разлад з Ахілесам. Злы рок пераследваў увесь яго род, пачынаючы з родапачынальніка Тантала і сканчаючы самім Агамемнанам і яго дзецьмі — Іфігеніяй і Арэстам.

Вяртанне і смерць

Па позняй версіі, вяртаючыся з-пад Троі, наведаў Іфігенію ў Таўрыдзе[26]. Або па шляху заснаваў Мікены, Тэгею і Пергам на Крыце[27]. Пабудаваў храм Афіны на мысе Анугнафон у Лаканіцы[28].

Па вяртанні на радзіму з Касандрай, адной з дочак Прыяма, узятай у здабычу, ён загінуў ад рукі Эгісфа (па Гамеру) — або сваёй жонкі — па іншых крыніцах (трагедыі). Той жа долі падверглася і Касандра. Тыя, хто вярнуліся з ім з Іліёна, былі забіты Эгісфам на балі[29], іх магілы, як і Агамемнана, у Мікенах[30]. Таксама магільны помнік у Аміклах[31].

Адысей сустракае яго ў Аідзе[32]. Пасля смерці яго душа абрала жыццё арла[33].

Яго шанавалі ў Клазаменах[34]. У Спарце шанавалі Зеўса-Агамемнана[35]. Па Стэсіхору і Сіманіду, яго палац знаходзіўся ў Спарце[36].

Адвага, высакароднасць і царскі веліч адрознівалі, па словах Гамера, гэтага мужа. Яго сумны лёс і фатальны канец былі асабліва ўпадабанай тэмай старажытных трагедый. Месцам пахавання яго завуць Мікены і Аміклы. У Спарце Агамемнану аддаваліся божыя ўшанаванні. У Херанеі захоўваўся, як святыня, яго скіпетр, — твор Гефеста. Выявы Агамемнана часта сустракаюцца ў помніках мастацтва, але толькі вельмі рэдка на першым плане. «Агамемнанам» звалі Гн. Пампея[37].

Дзеючая асоба трагедый Эсхіла «Агамемнан», Сафокла «Эант», Еўрыпіда «Іфігенія ў Аўлідзе» і «Гекаба», Іёна Хіяскага і невядомага аўтара «Агамемнан», Сенекі «Траянкі» і «Агамемнан», Расіна «Іфігенія».

У астраноміі

У гонар Агамемнана названы астэроід (911) Агамемнан, адкрыты ў 1919 годзе.

Заўвагі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.