рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ала́ — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра).
Ала | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 110 км |
Басейн | 1 230 км² |
Расход вады | 5,9 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка |
• Каардынаты | 53°19′46″ пн. ш. 29°31′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чыркавічы |
• Каардынаты | 52°41′00″ пн. ш. 29°38′57″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Кіраўскі раён, Бабруйскі раён, Жлобінскі раён, Светлагорскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 100 (116[1]) км. Плошча вадазбору 1230 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Назва Ала балцкага паходжання[2]. Аналагі сярод літоўскіх гідронімаў — Alėja, Aluota, Alauša[3].
Звязана з літоўскім alėti "памалу цячы, сачыцца", alksna "балаціна", лат. alots "крыніца"[4], далей да індаеўрапейскага кораня *el-/ol- "забалочвацца, зарастаць"[5].
Справа: Рылейка, Беліца, ручай Любіца
Злева: Вялікая Вязанка
Гарады: Кіраўск
Зоны адпачынку: санаторый СВК Рассвет імя К. П. Арлоўскага
Прыродаахоўныя зоны: Ландшафтны заказнік Выдрыца (у нізоўі)
Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка Кіраўскага раёна, працякае па Бабруйскім і Жлобінскім раёнах, вусце за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чыркавічы Светлагорскага раёна. Верхняе цячэнне на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе — на Прыдняпроўскай нізіне. У ніжнім цячэнні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца. Густата рачной сеткі 0,3[1] км/км². Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м.
Даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сцяпы Жлобінскага раёна — да 3 км. Пойма ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэднім цячэнні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у ніжнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжнім цячэнні нізкія. каля вёскі Вілы Кіраўскага раёна на рацэ плаціна і сажалка[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.