беларускі і французскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Абрамавіч Забораў (16 кастрычніка 1935, Мінск ― 20 студзеня 2021, Францыя[4]) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.
Барыс Абрамавіч Забораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2021[2][1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Абрам Забораў |
Дзеці | Кірыл Забораў[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, скульптар |
Жанр | партрэт, пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра».
Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (1962 —1979).
Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў, жыў у Францыі (Парыж).
Памёр 20 студзеня 2021 года[5].
Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.
Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, аповесць-казку «Кароль Мацюсь Першы» Я. Корчака, кнігі беларускіх аўтараў «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Аўтограф» Ю. Свіркі і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.
Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў)[6].
У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008)[7].
З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[8].
Дзве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[9].
З 2014 года расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць»[10]. У 2018 годзе гэты твор надрукаваны аддзельнай кнігай з малюнкамі аўтара[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.