From Wikipedia, the free encyclopedia
Бенгт Інгемар Самуэльсан (шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson, нар. 21 мая 1934, Хальмстад, Швецыя) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў» з Сунэ Бергстрэмам і Джонам Вейнам.
Бенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе Хальмстад. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж Лундскага ўніверсітэта, дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі Сунэ Бергстрэма, прафесара фізіялагічнай хіміі. У 1958 годзе Самуэльсан разам з даследчай групай Бергстрэма перайшоў у Каралінскі інстытут у Стакгольме, дзе актыўна вывучаў медыцыну і біяхімію.
З 1972 года прафесар у Каралінскім інстытуце, з 1982 года — рэктар, у 1967—1972 гадах прафесар Стакгольмскага каралеўскага ветэрынарнага каледжа.
Даследуючы метабалізм халестэрыну і прадукты трансфармацыі арахідонавай кіслаты, Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як простагландзіны, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай кіслаты, а таксама, што арахідонавая кіслата і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.
Член Шведскай каралеўскай АН, замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Бенгт Самуэльсан жанаты з Карын Бергстэн Самуэльсан. Дзве дачкі — Элізабэт і Астрыд Самуэльсан[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.