From Wikipedia, the free encyclopedia
Бруханогія малюскі, або гастраподы, або слімак (Gastropoda ад стар.-грэч.: γαστήρ —"бруха" і стар.-грэч.: Πούς — «нага») — самы шматлікі клас у складзе тыпу Mollusca.
Бруханогія малюскі | |||||||||||||||||
Слімак Cepaea hortensis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Асноўнай прыкметай бруханогіх малюскаў з’яўляецца торс, гэта значыць паварот вантробнага мяшка на 180°. Акрамя таго, для большасці гастрапод характэрнай прыкметай з’яўляецца наяўнасць турбаспіральнай ракавіны. Адрозніваюцца задняшчэлепныя, пярэдняшчэлепныя і лёгачныя бруханогія.
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (вышыня 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нервовая складаецца з 5 пар нервовых гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хімічнай адчувальнасці.
Клас уключае каля 60 000-75 000 відаў; на Беларусі — 51 від, найбольш пашыраны балацянікі (Lymnaeidae), бітыніі (Bithynia), жывародкі (Viviparidae), вальваты, вінаградны слімак (Helix pomatia), катушкі (Planorbidae), смаўжы, хмызняковы смоўж (Fruticicola fruticum).
Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты.
Водныя бруханогія — корм для рыб; удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя — аб’ект промыслу, наземныя бруханогія — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.