ваяводства ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Валынскае ваяво́дства (польск.: Województwo wołyńskie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Луцк.
Валынскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1919 | ||
Дата скасавання | 1939 | ||
Плошча |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваяводства створана 19 лютага 1921 года з зямель, якія ўваходзілі ў заходнюю частку Валынскай губерні Расійскай імперыі. Найбольшай тэрытарыяльнай зменай за час існавання ваяводства стала перадача яму Сарненскага павета са складу Палескага ваяводства 16 снежня 1930 года. У 1938 годзе плошча ваяводства складала 35 754 км². Акрамя Луцка, асноўнымі гарадамі былі Роўна (найбуйнейшы горад), Ковель, Крэменец, Астрог, Уладзімір і Дубна.
Нацыянальны склад:
Канфесійны склад:
Павет | Плошча, км² | Насельніцтва, асоб | Цэнтр павета | Насельніцтва, асоб | |
---|---|---|---|---|---|
Валынскае ваяводства | |||||
Астрогскі (да 1924) ³ | 818 | 56 595 | Астрог | 12 975 | |
Гарохаўскі | 1757 | 122 100 | Гарохаў | 5 991 | |
Дубенскі (або Дубнаўскі) | 3275 | 226 700 | Дубна | 12 696 | |
Здалбунаўскі (ад 1925) ³ | 1349 | 118 300 | Здалбунаў | 10 228 | |
Кастопальскі (od 1925) ² | 3496 | 159 600 | Кастопаль | 6523 | |
Ковельскі | 5682 | 255 100 | Ковель | 27 653 | |
Крэменецкі | 2790 | 243 000 | Крэменец | 19 997 | |
Луцкі | 4767 | 290 800 | Луцк | 37 737 | |
Любомльскі | 2054 | 85 500 | Любомль | 4111 | |
Ровенскі ² | 2898 | 252 800 | Роўна | 40 788 | |
Сарненскі (ад 1930) ¹ | 5478 | 181 300 | Сарны | 7587 | |
Уладзімірскі | 2208 | 150 400 | Уладзімір | 24 609 | |
¹ 16 снежня 1930 года ўключаны ў склад Валынскага ваяводства Сарненскі павет са складу Палескага ваяводства. | |||||
² 1 студзеня 1925 года з часткі Ровенскага павета быў створаны Кастопальскі павет. | |||||
³ 1 студзеня 1925 года Астрогскі павет перайменаваны ў Здалбунаўскі. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.