From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Паўлавіч Качубей (11 (22) лістапада 1768 — 3 (15) чэрвеня 1834) — дыпламат і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі (у 1802—1807 і ў 1819—1828). У 1799 годзе ўзведзены ў графскую, а ў 1831 — княскую годнасць.
Віктар Паўлавіч Качубей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Віктар Паўлавіч Качубей | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікіта Пятровіч Панін[d] | ||||||
Нараджэнне |
11 (22) лістапада 1768[1] |
||||||
Смерць |
15 чэрвеня 1834[1] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Kochubey[d] | ||||||
Бацька | Pavel Kochubey[d] | ||||||
Маці | Ulyana Bezborodko[d][1] | ||||||
Жонка | Mariya Kochubey[d] | ||||||
Дзеці | Mikhail Kochubey[d], Vasiliy Viktorovich Kochubey[d][3][4], Sergey Victorovich Kochubey[d], Lev Kochubey[d] і Nataliya Viktorovna Stroganova[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхоўваўся Андрэем Якаўлевічам Італінскім. Пачаў дыпламатычную кар’еру ў 1784 годзе ў рускай місіі ў Швецыі, затым служыў у Лондане, быў прызначаны надзвычайным пасланцам у Канстанцінопаль. Як дыпламат ён трымаўся «нацыянальнай сістэмы, заснаванай на карысці Расіі», жадаў, каб «усе дзяржавы шанавалі яе сяброўства» і баяўся яе тэрытарыяльных пашырэнняў. Пасля ўступлення на прастол Паўла I быў узведзены ў графскую годнасць, але неўзабаве трапіў у няміласць.
Калі імператарам стаў Аляксандр I, зрабіўся адным з найбліжэйшых яго саветнікаў. Качубей быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета, а з утварэннем міністэрстваў стаў першым міністрам унутраных спраў Расіі (1802). Яшчэ раней ён увайшоў у неафіцыйны дарадчы орган пры імператары — Нягласны камітэт, у працы якога таксама ўдзельнічалі граф П. А. Строганаў, князь А. Чартарыйскі і М. М. Навасільцаў і абмяркоўваліся ліберальныя рэформы. Пасля ўзыходжання Мікалая I Качубей стаў старшынёй Дзяржсавета і Камітэта міністраў (у 1827 годзе) і быў узведзены ў княжую годнасць (1831). У 1834 годзе ён стаў канцлерам па ўнутраных справах. У тым жа годзе ён памёр ад прыпадку грудной жабы (стэнакардыі) і быў пахаваны ў царкве Святога Духу Аляксандра-Неўскай лаўры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.