From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарох[4] (Pisum) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства бабовых.
Гарох | |||||||||||||||||
Гарох пасяўны (Pisum sativum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Pisum L. | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Няспелае насенне гароху мае зялёны колер, выкарыстоўваецца ў якасці асновы для розных прадуктаў харчавання ці ў дадатак да іншых страў. Традыцыйная беларуская страва з гарохам — гэта гарохавы суп.
Гарох, у спрыяльных умовах, вырастае вышынёй да 2 метраў. Плод — боб, які змяшчае насенне (некалькі дробных шарыкаў).
Паходзіць з Заходняй Азіі і Каўказа, Усходняй і Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі[5]. Расце ў шматлікіх частках свету. Вядома 7 відаў, пашыраных ў Еўропе і Афрыцы.
Род уключае сем відаў[6]:
Выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (Pisum sativum), як харчовы прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку (Pisum sativum arvense).
З'яўляецца адной з першых раслін, якая гадуюцца чалавекам. Насенне гароху было знойдзена ў археалагічных помніках на Блізкім Усходзе, узрост якіх 10 000 г. Верагодна, ён вырас прыкладна каля 7800 года да нашай эры. Каля 2000 года да нашай эры яго пачалі апрацоўваць ў Еўропе, на Усходзе, Індыі і Кітаі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.