Першая грамадзянская вайна ў Лівіі, або Лівійская рэвалюцыя[37] — узброены канфлікт 2011 года паміж войскамі ўрада Муамара Кадафі і паўстанцаў.
Хуткія факты Грамадзянская вайна ў Лівіі, Дата ...
Закрыць
Канфлікт пачаўся 15 лютага 2011 года, калі больш чым 500 чалавек сабраліся ноччу каля будынка суда горада Бенгазі з мэтай выказаць свой пратэст супраць арэшту юрыста Фатхі Тэрбіля. 18 лютага паўстанцы, зламаўшы супраціў паліцыі, усталявалі кантроль над горадам Аль-Байда. Вулічныя баі мелі месца і ў Бенгазі, дзе мяцежнікі спалілі мясцовую радыёстанцыю, а 20 лютага, пасля таго як пала ваенная база ў цэнтры, горад апынуўся пад поўным кантролем апазіцыі. Па прыкладзе Егіпта ў Лівіі ў ноч на 19 лютага ўлады адключылі інтэрнет.
У першыя два тыдні канфлікт насіў характар народных хваляванняў і акцый пратэсту. Паступова, калі апазіцыянеры займелі вялікую колькасць стралковай зброі на ваенных складах, сутыкнення сталі больш жорсткімі. Да канца сакавіка паўстанцы захапілі ўсходнія раёны краіны. У гэты жа перыяд пачынаецца ваенная інтэрвенцыя блока НАТА. З вясны па жнівень асноўныя баі ішлі ў муніцыпалітэтах Налут, Эль-Джабал-эль-Гарбі, Эль-Вахат (паўночна-заходняя яго частка) і Місурата. У канцы лета паўстанцы актывізавалі сваё наступленне, захапіўшы Трыпалі, Рас-Лануф, Бін-Джавад і аблажылі Сірт. Пад канец верасня яны цалкам ўзялі пад кантроль Сірт, захапілі Бені-Валід і разграмілі канвой Муамара Кадафі. Лівійскі лідар быў забіты разам з сынам Мутазімам. У кастрычніку 2011 года НАТА і мяцежны Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі абвясцілі пра сваю перамогу.