From Wikipedia, the free encyclopedia
Яго каралеўская высокасць Прынц Джордж (Георг) Аляксандр Луі (Людовік) Уэльскі (англ.: Prince George of Wales; нар. 22 ліпеня 2013[8], Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, першы ўнук караля Карла ІІІ, першынец прынца Уэльскага Уільяма і прынцэсы Кэтрын, займае другое месца ў лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола. Яшчэ да нараджэння прынца газета The Washington Post назвала яго «самым сусветна вядомым малянём»[9].
Джордж Уэльскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Prince George of Wales[1] | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 ліпеня 2013[2][3] (11 гадоў) |
||||||
Род | Віндзорская дынастыя[1] | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Prince George Alexander Louis of Cambridge[1] | ||||||
Бацька | Уільям, прынц Уэльскі[6][1][…] | ||||||
Маці | Кэтрын, прынцэса Уэльская[6][1][…] | ||||||
Веравызнанне | Царква Англіі | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Сайт | royal.uk/prince-george | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанская каралеўская сям’я і главы Каралеўстваў Садружнасці |
---|
Яго Вялікасць Кароль
|
3 снежня 2012 года афіцыйны прадстаўнік каралеўскага двара Вялікабрытаніі заявіў, што жонка прынца Уільяма — герцагіня Кембрыджская — цяжарная і знаходзіцца ў бальніцы караля Эдварда VII у цэнтральным Лондане з сімптомамі таксікозу і прабудзе там яшчэ некалькі дзён[10]. 14 студзеня 2013 было абвешчана, што стан герцагіні палепшыўся і дзіця народзіцца ў сярэдзіне ліпеня[11].
Герцагіня была дастаўлена ў бальніцу раніцай у 5:30, 22 ліпеня 2013 года. Хлопчык нарадзіўся ў 16:24 па мясцовым часе (18:24 па мінскім) вагай 8 фунтаў 6 унцый (3,8 кг)[12][13][14]. Прынц Уільям прысутнічаў пры родах[11], якія праходзілі ў бальніцы Святой Марыі — той жа бальніцы, дзе прынц Уільям і яго брат прынц Гары былі народжаны прынцэсай Дыянай у 1982 і 1984 гадах адпаведна. Роды прымалі былы і цяперашні гінеколагі каралевы — Маркус Сэтчэл і Алан Фарцінг[15].
У адпаведнасці з правіламі тытулавання, якія дзейнічаюць у брытанскай манархіі[16], нованароджаны атрымаў тытул прынца і права на зварот «Каралеўская высокасць». Яго поўны афіцыйны тытул выглядае наступным чынам: «Яго каралеўская высокасць прынц Джордж Кембрыджскі». «Кембрыджскі» тут — не асабісты тытул прынца (герцагам Кембрыджскім застанецца толькі прынц Уільям), а свайго роду тытул пачцівасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.