вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзе́рбічы[1] (трансліт.: Dzierbičy, руск.: Дербичи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Вёска
Дзербічы
| ||||||||||||||||||||||||
У 2 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 57 км ад Гомеля.
Побач шаша Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца просталінейная шыротная вуліца, а на захадзе — просталінейная мерыдыянальная вуліца з завулкам. Забудова пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Праз вёску праходзіў гасцінец Рагачоў — Гомель. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізіі 1816 года ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Побач быў маёнтак памешчыцы Сасноўскай. Сувязі вёскі з іншымі населенымі пунктамі значна пашырэлі пасля ўводу ў эксплуатацыю ў 1850 годзе шашы Доўск — Гомель. З 1878 года працавала крупарушка. Гаспадар фальварка ў 1870 годзе валодаў 273 дзесяцінамі зямлі, памешчык Шаціла меў у 1884 годзе 141 дзесяціну зямлі. У 1893 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа, для якой у тым жа году пабудавана будынак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа, хлебазапасны магазін, вінная крама і 4 фальварка. У 1909 годзе — 367 дзесяцін зямлі, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1925 годзе ў Рагінскім сельсавеце, Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 127 жыхароў вёскі — савецкіх салдатаў і партызан, загінулі ў баях супраць акупантаў. Памяць пра абаронцаў Радзімы ўвекавечвае пастаўленая ў 1966 годзе, каля школы, скульптурная кампазіцыя. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дзербічы». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін. З 1962 года дзейнічае гідралагічны пост.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.