(1680—1750) ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый (Ежы) Феліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасня 1750) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода мсціслаўскі (з 1742).
Юрый Феліцыян Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jerzy Felician Sapieha | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Юзаф Масальскі | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
магчыма люты 1680[1][2] |
||||||
Смерць | 3 верасня 1750[3][1][…] (70 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Францішак Стэфан Сапега[2] | ||||||
Маці | Ганна Крысціна з Любамірскіх[d][2] | ||||||
Жонка | Кацярына з Радаміцкіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Марыяна з Сапегаў[d][4] і Крысціна з Сапегаў[d][4] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Трымаў Вількаўскае староства.
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крысціны з Любамірскіх. Меў братоў Яна Казіміра і Юзафа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфедэрацыі (1716), быў палкоўнікам Навагрудскага ваяводства[5].
Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1717.
У 1733 падтрымаў абранне на прастол Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асоб. Пазней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.