Е́ршыцкі раён (руск.: Ершичский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ершычы.
Ершыцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Тэлефонны код | 48155 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча раёна — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўльскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласцю на поўдні і ўсходзе і Беларуссю на захадзе.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча (53°24′49″ пн. ш. 32°47′06″ у. д.HGЯO).
Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. Расфарміраваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўльскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёна. У існым выглядзе канчаткова ўтвораны ў 1972 годзе.
|
У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:
Сельскія паселішчы
Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасці — апрацоўка драўніны, вытворчасць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасць. Лідар у апрацоўчай вытворчасці — філіял ТАА «Шклозавод Ворга».
Злучэнне з абласным цэнтрам ажыццяўляецца па аўтамагістралях праз г. Рослаўль. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі Масква — Магілёў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.