From Wikipedia, the free encyclopedia
Землетрасенне ля ўсходняга ўзбярэжжа вострава Хонсю ў Японіі магнітудай, па бягучых ацэнках, ад 8,9[7] да 9,1[2] адбылося 11 сакавіка 2011 года ў 14:46 па мясцовым часе (ў 7:46 па мінскім часе[8]). Эпіцэнтр землетрасення быў вызначаны ў пункце з каардынатамі 38,322° пн. ш. 142,369° у. д. на ўсходзе ад вострава Хонсю, у 130 км на ўсход ад горада Сэндай і ў 373 км на паўночным усходзе ад Токіа.[7] Гіпацэнтр найбольш разбуральнага падземнага штуршка (адбыўся ў 05:46:23 UTC) знаходзіўся на глыбіні 24 км у Ціхім акіяне.
Дата і час |
05:46:23 UTC 11 сакавіка 2011 года |
---|---|
Магнітуда | 9,0[1]-9,1[2] Mw |
Глыбіня гіпацэнтра |
24 км |
Размяшчэнне эпіцэнтра |
38°19′19″ пн. ш. 142°22′08″ у. д.HGЯO |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Землетрасенне і цунамі: Японія Цунамі: Расія[3], Гуам, Новая Зеландыя, Філіпіны, Інданезія[4], ЗША, Канада |
Цунамі | Да |
Пацярпелыя | 6911 загінуўшых, 2611 параненых, 10692 прапаўшых без вестак (на 18 сакавіка 23:00 мясцовага часу)[5] |
Эканамічны ўрон |
па прыблізнай адзнацы каля 100 млрд USD[6] |
Гэта наймацнейшае землетрасенне ў вядомай гісторыі Японіі[7] і сёмае[9], а па іншых ацэнках нават шостае[10] або пятае[2] па сіле за ўсю гісторыю сейсмічных назіранняў. Аднак па маштабе ахвяр і разбурэнняў яно значна саступае землетрасенням ў Японіі 1707, 1896, 1995 і 1923 (найцяжэйшага па наступствах) гадоў.
Паводле прагнозаў навукоўцаў, землетрасенні ў Японіі могуць працягвацца яшчэ месяц[11].
Землетрасенне адбылося ў Японскім жолабе — глыбакаводнай акіянічнай западзіне, дзе сутыкаюцца Ціхаакіянская і Ахоцкая літасферныя пліты. Больш цяжкая ў гэтым месцы акіянічная Ціхаакіянская пліта апускаецца пад мацерыковую Ахоцкую пліту, над якой размяшчаецца частка Еўразійскага кантынента і некаторыя Японскія астравы[7][12]. Мяркуецца, што Ахоцкая пліта па сваім руху можа лічыцца часткай адной з 7 найбольш буйных літасферных пліт — Паўночна-Амерыканскай пліты.
Для землетрасення такой сілы звычайна патрабуецца доўгая (480 км) і адносна прамая лінія разлома. Паколькі контуры пліты і зона субдукцыі ў гэтай вобласці не такія прамыя, то землетрасення ў гэтым рэгіёне, як правіла, чакаюцца з магнітудай да 8-8,5, і сіла гэтага землетрасення была нечаканасцю для некаторых сейсмолагаў[13].
Найбольш моцны штуршок быў зарэгістраваны 11 сакавіка ў 05:46:23 UTC, яму папярэднічала серыя буйных землетрасенняў-фаршокаў, якая пачалася 9 сакавіка з штуршка магнітудай 7,2 прыкладна за 40 км ад асноўнага штуршка і прадоўжылася трыма іншымі штуршкамі ў той жа дзень з магнітудай 6[14]. За хвіліну да пачатку землетрасення ў Токіа сістэма ранняга папярэджання, якая аб’ядноўвае каля 1000 сейсмографаў ў Японіі, перадала па тэлебачанні паведамленне аб надыходзячым землетрасенні. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што сейсмічныя S-хвалі распаўсюджваюцца з хуткасцю 4 км/с і ім спатрэбілася 90 секунд для пераадолення адлегласці ў 373 км да Токіа. Лічыцца, што гэта захавала вялікую колькасць жыццяў[15][16].
Землетрасенне адбылося ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў 130 км на ўсход ад горада Сэндай на востраве Хонсю. Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША эпіцэнтр знаходзіўся ў 373 км ад Токіа. Пасля асноўнага штуршка магнітудай 9,0 у 14:46 мясцовага часу, рушыла ўслед серыя афтэршок аў: 7,0 магнітуд у 15:06, 7,4 у 15:15 і 7,2 у 15:26 мясцовага часу[17]. Усяго пасля асноўнага штуршка зарэгістравана больш за чатырыста афтэршокаў сілай 4,5 і больш магнітуд[18].
Ачаг землетрасення распаўсюджваецца ад ўзмор’я прэфектуры Іватэ да ўзмор’я прэфектуры Ібаракі[19]. Японскае метэаралагічнае агенцтва паведамляе, што гэтае землетрасенне, магчыма, адбылося ў выніку падвіжкі ў зоне разлома ад Іватэ да Ібаракі з даўжынёй 400 км і шырынёй 200 км[20]. Аналіз паказаў, што земляетрасенне ўяўляе сабой серыю з трох штуршкоў[21]. Было адзначана, што гэтае землетрасенне, магчыма, мае такое ж паходжанне, што і буйное землетрасенне 869 года, якое таксама выклікала вялікае цунамі[22].
Па шкале Японскага метэаралагічнага агенцтва (ЯМА) землетрасенне атрымала максімальную ацэнку — 7 балаў ў горадзе Курыхара (прэфектура Міягі)[23][24]. У трох іншых прэфектурах, Фукусіма, Ібаракі і Тацігі, зарэгістраваныя штуршкі больш за 6 балаў па шкале ЯМА. Сейсмічныя станцыі ў прэфектурах Іватэ, Гуму, Сайтама і Ціба зарэгістравалі менш за 6 балаў, ў Токіа — больш за 5.
Амерыканскі інстытут ядзернай энергіі апублікаваў дадзеныя, якія паказваюць што ў піку землетрасення паблізу эпіцэнтра зямля трэслася з паскарэннем 0,35g (3,43 м/с²)[25]. Даследаванне Такійскага ўніверсітэта паказвае, што ў некаторых раёнах паскарэнне было вышэй за 0,5g (4,9 м/с²)[26]. Само па сабе гэтае землетрасенне не было асабліва разбуральным (землетрасенне ў Новай Зеландыі ў лютым 2011 выклікала паскарэння да 2,2g, больш чым ў чатыры разы вышэй)[27], асноўная шкода была нанесена ў выніку цунамі.
У выніку землетрасення выдзяленне павярхоўнай энергіі, якая рассеялася ў выглядзе штуршкоў і цунамі, (Me) склала 1,9±0,5×1017 Дж[28], што амаль у два разы больш, чым пры землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе, ў выніку якога загінулі 230 000 чалавек. Тым не менш, агульная выдзеленая энергія (Mw) зафіксавана ў 3,9×1022 джоўлей[29], што крыху менш, чым у 2004 годзе. Агульная энергія, якая вылучылася пад зямлёй, ў 205.000 разоў пераўзыходзіць энергію на паверхні.
Геафізік Рос Штэйн паведаміў[30][31], што землетрасенне перасунула частку паўночнай Японіі на 2,4 м ў бок Паўночнай Амерыкі, гэта значыць у кірунку да эпіцэнтра землетрасення. Частка паўночнай Японіі зрабілася "шырэй, чым яна была раней ". Найбольш блізкі да эпіцэнтра рэгіён выпрабаваў найбольшы зрух. Штэйн таксама адзначыў, што 400-кіламетровы ўчастак узбярэжжа апусціўся на 0,6 м, што дазваляе цунамі распаўсюджвацца далей і хутчэй углыб узбярэжжа[31]. Ціхаакіянская пліта зрушылася на ўсход на адлегласць да 20 м, хоць фактычнае зрушэнне памяншаецца з аддаленасцю ад эпіцэнтра[32]. Па іншых ацэнак зрух склаў 40 м і займае плошчу ад 300 да 400 км у даўжыню і 100 км у шырыню. Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэтае будзе адзін з найбуйнейшых зрухаў за ўсю гісторыю назіранняў[33].
Італьянскі Нацыянальны інстытут геафізікі і вулканалогіі паведаміў, што земляетрасенне зрушыла вось Зямлі на 25 сантыметраў[34]. Гэта зрушэнне выклікала шэраг малых планетарных змяненняў, у тым ліку змяненне даўжыні дня і нахілу Зямлі. Хуткасць кручэння Зямлі павялічылася, скараціўшы дзень на 1,8 мкс[35]. Па дадзеных НАСА зрушэнне восі складае 15 см, а скарачэнне даўжыні сутак — 1,6 мкс[36]. Зрушэнне восі было выклікана пераразмеркаваннем мас на паверхні Зямлі, якое змяніла момант інэрцыі планеты. З-за закону захавання моманту імпульсу такія змены інэрцыі прывялі да нязначных зменаў у хуткасці кручэння Зямлі[37]. Гэта тыповыя «малюсенькія»[34] змены для землетрасення такога маштабу[35][38].
Землетрасенне выклікала моцнае цунамі, якое зрабіла масавыя разбурэнні на паўночных астравах японскага архіпелага. Цунамі распаўсюдзілася па ўсяму Ціхага акіяну; ў многіх прыбярэжных краінах, ў тым ліку па ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай і Паўднёвай Амерык ад Аляскі да Чылі, было абвешчана папярэджанне і праводзілася эвакуацыя[39][40][41]. Аднак калі цунамі дайшло да многіх з гэтых месцаў, яно выклікала толькі адносна нязначныя наступствы. На ўзбярэжжа Чылі, якое знаходзіцца далей за ўсіх ад ціхаакіянскага ўзбярэжжа Японіі (каля 17 000 км[42]), зафіксаваныя хвалі да 2 метраў ў вышыню[43].
Папярэджанне аб цунамі, выдадзенае Японскім метэаралагічных агенцтвам, было самым сур’ёзным па яго шкале небяспекі; яно ацэньвалася як «буйное» (Major tsunami), вышынёй не менш за 3 м[44]. Рэальная вышыня была рознай. Максімальная назіралася ў прэфектуры Міягі і дасягала 10 м[45]. Землетрасенне адбылося ў 14:46 JST на адлегласці каля 70 км ад бліжэйшай кропкі на ўзбярэжжа Японіі, і першапачатковы падлік паказаў, што цунамі спатрэбілася ад 10 да 30 хвілін, каб дасягнуць першых пацярпелых абласцей, а затым далей на поўнач і поўдзень у залежнасці ад геаграфіі ўзбярэжжа[46][47]. у 15:55 JST, праз гадзіну з невялікім пасля землетрасення, цунамі затапіла аэрапорт Сэндай, які знаходзіцца недалёка ад узбярэжжа прэфектуры Міягі[48][49]. Яго хвалі змяталі аўтамабілі і самалёты, затаплялі і руйнавалі будынкі[50][51].
13 сакавіка 2011 Японскае метэаралагічнае агенцтва (ЯМА) апублікавала падрабязную інфармацыю аб зафіксаваных ударах цунамі па ўзбярэжжы Японіі. Найбольш моцныя цунамі з вышынёй больш за 3 метраў, якія назіраліся пасля землетрасення ў 14:46 JST:[52]
Гэтыя паказанні былі атрыманы ад рэгіструючых станцый ЯМА па ўсяму ўзбярэжжу Японіі. Многія раёны таксама былі закрануты цунамі вышынёй ад 1 да 3 метраў; у бюлетэнь ЯМА ўключана агаворка, што «на некаторых участках узбярэжжа цунамі можа быць вышэй, чым назіраныя на назіральных пляцоўках». Найбольш раннія зафіксаваныя максімальныя ўдары цунамі адбыліся ў прамежку ад 15:12 да 15:21, або ад 26 да 35 хвілін пасля землетрасення. У бюлетэнь таксама ўключаны падрабязнасці назіранняў за пачатковым цунамі, а таксама падрабязныя карты узбярэжжа, які пацярпеў ад цунамі[53][54].
Біржы ўсяго свету прарэагавалі на прыродны катаклізм ў Японіі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.