Зялёны дзяцел ці Зялёная жаўна[1] (Picus viridis) — від птушак з сямейства дзятлавых(Picidae). Разам з сівой жаўной(Picus canus) з’яўляецца адзіным прадстаўніком роду зялёныя дзятлы(Picus) у Цэнтральнай Еўропе.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Даўжыня тулава каля 31 см, размах крылаў да 52 см. Спіна цёмна-зялёная, бруха ад тусклавата-светлага да шэра-зялёнага колеру. Голас — гучнае «клю-клю-клю».
Распаўсюджаны на значнай частцы Еўропы, Пярэдняй Азіі і Каўказа ў лісцевых і змяшаных лясах. У Беларусі даволі рэдкі гнездавальны від. Гняздуецца ў дуплах старых хворых дрэваў. Кладка з 5—9 белых яец.
Корміцца пераважна мурашкамі, якіх здабывае на зямлі або ў мурашніках.