From Wikipedia, the free encyclopedia
Карні́чае[1] (трансліт.: Karničaje, руск.: Корничее) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Карнічае
|
Вёска з'явілася каля 1906 года. У пачатку XX стагоддзя ўяўляла ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Расійскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
У 1966 годзе да в. Карнічае была далучана в. Парэцкі Асавец, а ў 1968 годзе в. Зімовішча. Зімовішча у 1917 годзе вядома як урочышча, 2 двары, 15 жыхароў.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2].
З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.