From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэлія (фінск.: Karjala, шведск.: Karelen) — гістарычная вобласць зараз падзеленая паміж Расіяй і Фінляндыяй. Іншыя назвы: да 1721 года — Шведская Карэлія, пасля — Старая Фінляндыя, з 1808 года — Фінская Карэлія.
У XII стагоддзі над гэтымі землямі, часткай гістарычнай тэрыторыі рассялення карэлаў усталявана ўлада Наўгародскай рэспублікі — утворана асобная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка гэтай дзяржавы — Карэльская зямля, з цэнтрам у крэпасці Карэла (цяпер Прыазерск)[1][2].
У 1323 годзе, калі быў заключаны Арэхаўскі мір, Карэльская зямля была падзелена — заходняя частка адышла да Шведскага каралеўства (куды тым часам уваходзіла і Фінляндыя), а ўсходняя — да Наўгародскай дзяржавы.
Паводле Сталбоўскага міру 1617 года да Шведскага каралеўства разам з Інгерманландыяй адышла і ўсходняя частка Карэльскай зямлі — шведскія манархі ўпісалі ў свой тытул найменне герцагаў Карэльскіх[3].
Сама Карэлія не была ўключана ў склад Фінляндыі. Карэльскае герцагства не несла абавязацельстваў, устаноўленых для іншых тэрыторый каралеўства. Шведскі манарх увёў тут спецыфічнае кіраванне і падаткаабкладанне, абвясціў права герцагства не даваць рэкрутаў для службы ў войска. Праўда і мясцовыя жыхары былі пазбаўлены магчымасці мець прадстаўніцтва ў рыксдагу — інтарэсы тэрыторыі стаў забяспечваць сам манарх.
Пасля Паўночнай вайны паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721 года заходняя Карэлія адышла да Расійскай імперыі, і зараз кіраўнікі Расійскай дзяржавы ўключылі ў сваю поўную тытулатуру тытул князёў Карэльскіх.
У 1809 годзе паводле ўмоў Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора ўся Фінляндыя, і ў тым ліку заходняя частка Карэліі, была далучана да Расійскай імперыі як Вялікае Княства Фінляндскае. У 1811 годзе Выбаргская губерня Расійскай імперыі з цэнтрам у Выбаргу была перададзена ў склад нядаўна ўключанага ў склад імперыі Фінляндскага княства.
У 1918 годзе, пасля падзення Расійскай імперыі і звяржэння Часовага ўрада Расійскай рэспублікі, у межах Вялікага Княства Фінляндскага ўзнікла новая дзяржава — Фінляндская Рэспубліка.
Пасля савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў, калі Карэльскі перашыек і Паўночнае Прыладажжа былі далучаны да СССР. У 1941—1944 гадах падчас савецка-фінскай вайны 1941—1944 гадоў армія Фінляндыі заняла ўсходнюю частку Карэліі, аднак пасля завяршэння вайны 19 верасня 1944 года паводле заключанага Маскоўскага перамір’я было адноўлена дзеянне Маскоўскага дагавора 1940 года — тая ж частка Карэліі зноў адышла да СССР.
З частак гістарычнай вобласці ў сучаснай Фінляндыі створаны правінцыі Паўднёвая Карэлія і Паўночная Карэлія. Расійская частка ўваходзіць у Ленінградскую вобласць і Рэспубліку Карэлія.
Неаднаразовыя эвакуацыі мясцовага насельніцтва, якія праводзіліся з боку фінскіх улад, высяленні і дэпартацыі, якія праводзіліся савецкім бокам, у тым ліку перасяленне на тэрыторыю Карэльскага перашыйка жыхароў з цэнтральных абласцей Расіі, прывялі да поўнага знішчэння хутарской гаспадаркі і традыцыйнай для гэтых месцаў сістэмы землекарыстання, а таксама ліквідацыі рэштак матэрыяльнай і духоўнай культуры карэлаў на Карэльскім перашыйку[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.