род аднагадовых травяністых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Кроп[3] (Anethum) — монатыпны род аднагадовых травяністых раслін сямейства парасонавых. Адзіны від — кроп духмяны, або агародны, або пахучы (Anethum graveolens)[4][3].
Кроп агародны | ||||||||||||||||
Кроп агародны. Агульны выгляд квітнеючай расліны. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Anethum graveolens L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
У дзікай прыродзе расліны сустракаюцца ў паўднёва-заходняй і цэнтральнай Азіі; як агародная расліна распаўсюджана паўсюдна.
У дзікай прыродзе расце ў Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Іране, Гімалаях. Культывуецца — паўсюдна на ўсіх кантынентах.
Для паспяховай культывацыі неабходна цёплае ці спякотнае лета і шмат сонечнага святла. Насенне жыццяздольнае на працягу 3-10 гадоў. Расліны, якія гадуюцца на насенне для наступнага высаджвання, не варта размяшчаць побач з фенхелем, бо гэтыя два віды могуць даваць гібрыды.
Сцябло адзіночнае, прамое, галінастае або простае, вышынёй 40—120 см, з тонкімі разорамі, без пушынак, цёмна-зялёнае, у верхняй частцы галінастае, паміж галінамі выгнутае.
Лісце 3—4-пёрае, яйкападобнае, дзелькі апошняга парадку лінейна-ніткападобныя.
Парасоны буйныя, дыяметрам да 15 см, 20—50-прамянёвыя. Кветкі сабраны ў невялікія парасоны дыяметрам 2—9 см. Зубцы каробачкі кароткія; пялёсткі жоўтыя; падслуппе светла-жоўтае, падушкападобнае; слупкі вельмі кароткія, падчас красавання прамыя, пазней адагнутыя.
Насенне яйкападобнае або эліптычнае, 3—5 мм у даўжыню і 1,5—3,5 мм у таўшчыню.
Квітнее ў чэрвені—ліпені. Плады спеюць у ліпені—жніўні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.