курфюрст (1799—1806) і кароль Баварыі (1806—1825) From Wikipedia, the free encyclopedia
Максіміліян I (ням.: Maximilian I. von Bayern), таксама Максіміліян I Іосіф (27 мая 1756 — 13 кастрычніка 1825) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.
Сын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен, а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга.
Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут, заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі.
У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна.
У 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (1765—1796), у іх было 5 дзяцей:
Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (1776—1841), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.