From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільгельміна Фрыдэрыка Луіза Шарлота Марыяна Нідэрландская, прынцэса Аранская-Насау (ням.: Wilhelmina Frederika Louise Charlotte Marianne von Oranien-Nassau, нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau; 9 мая 1810[1][2][…], Берлін — 29 мая 1883[3][4], Райнгартсгаўзен[d], Гесэн) — прынцэса Нідэрландская і Пруская з Аранскай дынастыі. Адрознівалася рэдкай для свайго часу незалежнасцю поглядаў і нетрадыцыйнасцю паводзін.
Марыяна Аранская-Насау | ||||
---|---|---|---|---|
нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau | ||||
|
||||
Нараджэнне |
9 мая 1810[1][2][…] |
|||
Смерць |
29 мая 1883[3][4] (73 гады) |
|||
Месца пахавання |
|
|||
Род | Аранская дынастыя | |||
Бацька | Вілем I | |||
Маці | Вільгельміна Пруская | |||
Муж | Альбрэхт Прускі[d][5] | |||
Дзеці | Шарлота Пруская[d], Александрына Пруская[d], Альбрэхт Прускі[d], неназваны сын (памёр у маленстве)[d][6], Лізавета Пруская (смерць у маленстве)[d][6] і Johannes Willem van Reinhartshausen[d] | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыяна Аранская-Насау — дачка караля Нідэрландаў Вілема I і яго жонкі Вільгельміны Прускай, дачкі караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма II. 14 верасня 1830 года Марыяна выйшла замуж за прынца Альбрэхта, малодшага сына караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і каралевы Луізы. У гэтым шлюбе нарадзіла чатырох дзяцей:
У 1845 годзе прынцэса кінула сям’ю дзеля палюбоўніка, кучара Яханеса ван Росума (1809—1873). 28 сакавіка 1849 года Марыяна афіцыйна развялася з прынцам Альбрэхтам. Яшчэ да гэтага разводу, у час паездкі на Сіцылію, Марыяна нарадзіла ад Росума сына Ёгана Вільгельма фон Райнгартсгаўзена. Пасля нараджэння Марыянай пазашлюбнага сына каралеўскія дамы як Нідэрландаў, так і Прусіі спынілі з ёй любыя кантакты. Пры наведванні Прусіі ёй дазвалялася заставацца на тэрыторыі гэтай дзяржавы не больш як на 24 гадзіны.
Ад маці Марыяна атрымала ў спадчыну палац Каменц у Сілезіі, які пасля падарыла сыну Альбрэхту ў дзень яго вяселля.
У 1855 годзе Марыяна набыла замак Райнгартсгаўзен каля Эрбаха. Займалася падтрымкай мастацтваў, сабрала вялікую калекцыю карцін (больш за 600 палотнаў), якія часткова дагэтуль захоўваюцца ў замку, падтрымлівала маладых мастакоў. У 1870-я гады прынцэса фінансавала ўзвядзенне вежы памяці Вільгельма I Аранскага ў Дыленбургу (вежа Вільгельма).
Памерла ў сваім замку Райнгартсгаўзен і была пахавана ў Эрбаху ў склепе побач з Росумам і іх сынам Ёганам, які памер у 1861 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.