From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Васільевіч Фру́нзэ (21 студзеня (2 лютага) 1885, г. Пішпек, цяпер Бішкек, Кыргызстан — 31 кастрычніка 1925) — рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Міхаіл Васільевіч Фрунзэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Михаил Фрунзе | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Давыдавіч Троцкі | ||||||
Пераемнік | Клімент Яфрэмавіч Варашылаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Іванавіч Рыкаў | ||||||
Папярэднік | Леў Давыдавіч Троцкі | ||||||
Пераемнік | Клімент Яфрэмавіч Варашылаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 студзеня (2 лютага) 1885[1][2] ці 2 лютага 1885[3] |
||||||
Смерць |
31 кастрычніка 1925[4][1][…] (40 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Vasily Frunze[d] | ||||||
Дзеці | Timur Frunze[d] і Tatyana Frunze[d] | ||||||
Партыя | РКП(б) з 1904 года | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія | ||||||
Званне | камандуючы фронтам | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў гімназію, у 1904 паступіў у Пецярбургскі політэхнічны інстытут, адкуль выключаны ў 1905 за ўдзел у студэнцкіх і рабочых рэвалюцыйных гуртках.
Член Іванава-Вазнясенскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў забастоўкі ў г. Іванава-Вазнясенск (1905), член аднаго з першых у Расіі Іванава-Вазнясенскага Савета рабочых дэпутатаў. На чале дружыны іванаўскіх і шуйскіх рабочых дапамагаў рабочым Масквы ў час Снежаньскага ўзброенага паўстання (1905). Дэлегат IV з’езда РСДРП (1906). Не раз арыштаваны, двойчы прыгавораны да пакарання смерцю, замененага пажыццёвай катаргай; 8 гадоў правёў у турмах і на катарзе. У канцы 1914 прыгавораны да пажыццёвай ссылкі ў Сібір, адкуль уцёк. Вёў рэвалюцыйную работу ў Іркуцку і Чыце. 3 красавіка 1916 на Заходнім фронце.
Пад псеўданімам М.А. Міхайлаў уладкаваўся вольнанаёмным у артылерыйскую часць у мяст. Івянец Мінскай губерні, потым статыстыкам камітэта Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза ў Мінску. Вёў рэвалюцыйную агітацыю на фронце, выступаў на мітынгах і падпольных сходах, арганізоўваў братанне салдат. Стварыў у Мінску групу РСДРП, якая стала адным з цэнтраў рэвалюцыйнай работы ў Мінскай губерні, мела аддзяленні ў 3-й і 10-й арміях і ваенных майстэрнях.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі з 4(17).3 да 12(25).10.1917 начальнік народнай міліцыі г. Мінска, адзін са стваральнікаў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, член яго выканкома. Член Мінскага камітэта РСДРП(б), дэлегат Красавіцкай канферэнцыі РСДРП(б). На І з’ездзе ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту выбраны членам Франтавога камітэта, на І з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў — старшынёй выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. Старшыня Мінскага губернскага сялянскага камітэта, кіраўнік дэлегацыі ад Беларусі на І Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, рэдактар «Крестьянской газеты», адзін з рэдактароў газеты «Звезда» — органа Мінскага камітэта РСДРП(б). У час барацьбы супраць карнілаўшчыны ўзначальваў рэвалюцыйныя войскі Мінскага раёна.
12(25).10.1917 накіраваны ў г. Шуя (старшыня Савета і павятовага камітэта РСДРП(б), потым у Іванава-Вазнясенск (старшыня губернскага каміэта РСДРП(б) і выканкома губернскага Савета). Са студзеня 1919 камандуючы 4-й арміяй, з красавіка 1919 Паўднёвай групай войск Усходняга фронту, з ліпеня 1919 камандуючы Усходнім, Туркестанскім і Паўднёвым франтамі. Свой палкаводчы талент выявіў у баях супраць войск Калчака, Урангеля і іншых армій «белай» гвардыі. У 1920—24 упаўнаважаны Рэўваенсавета рэспублікі на Украіне. камандуючы ўзброенымі сіламі Украіны і Крыма. 3 лютага 1922 намеснік старшыні Украінскага эканамічнага савета, кіраваў ліквідацыяй бандытызму на Украіне.
3 сакавіка 1924 намеснік старшыні РВС СССР і наркома па ваенных і марскіх справах СССР, адначасова начальнік штаба РСЧА, начальнік Ваеннай акадэміі РСЧА. Са студзеня 1925 старшыня РВС СССР і нарком па ваенных і марскіх справах СССР, з лютага 1925 член Савета працы і абароны СССР.
На X—XIII з’ездах РКП(б) выбраны членам ЦК, у 1924 — кандыдат у члены Палітбюро ЦК РКП(б). Быў членам ВЦВК і ЦВК СССР.
Вёў ваенна-тэарэтычную работу, аўтар прац па ваенных пытаннях.
Яго імем у 1926—91 быў названы г. Бішкек.
У Мінску на будынку, дзе ў 1917 размяшчалася народная міліцыя, у г.п. Івянец на доме, дзе жыў М. Фрунзэ, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У 1975 годзе каля будынка Фрунзенскага райвыканкома ў Мінску пастаўлены помнік М. Фрунзэ[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.