(пам. 1586) кашталян менскі, дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Багданавіч Гарабурда (? — 12 ліпеня 1586) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат[1].
Міхаіл Багданавіч Гарабурда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Агрыпа | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 12 ліпеня 1586 | ||||||
Род | Гарабурды | ||||||
Бацька | Фёдар (Тэадат) Рыгоравіч Гарабурда | ||||||
Маці | Міласлава з Сачкевічаў на Ліпах | ||||||
Жонка | Дамінітра з Калінікавічаў | ||||||
Дзеці | Ганна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
З 1559 года дзяк Канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, з 1566 — вялікі пісар літоўскі[2]. У 1584 годзе паступіў на ўрад кашталяна менскага[3], але як вялікі пісар згадваецца яшчэ ў 1579 годзе[4].
Зрабіў значны ўклад у дыпламатычнае забеспячэнне Інфлянцкай вайны (1558—1582). У 1559 і 1561 гадах у пасольствах да крымскага хана па падтрымку супраць Маскоўскай дзяржавы. У 1563—1564 і 1566 — сакратаром пасольства ў Маскву, у 1571 і 1572—1573 — паслом. Вёў перамовы пра магчымую элекцыю на сталец Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча. За дыпламатычныя заслугі (заключэнне перамір’я) у 1566 годзе прызначаны вялікім пісарам літоўскім і атрымаў Свіслацкую воласць. Пазней, абвінавачаны ў планах перадаць Маскве Лівонію ў абмен на Полацк, некаторы час быў адхілены ад дыпламатычнай службы. У 1579—1581 гадах у войску. У 1582 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я, быў у складзе пасольства ў Маскву[1]. Прыхільнік аб’яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай праз дыпламатыю[1]. У 1585 годзе вёў перамовы з маскоўскім пасольствам да Стэфана Баторыя[1]. Сам быў паслом у Маскву ў 1585—1586 гадах, вёў перамовы пра антыасманскі саюз[3].
Валодаў маёнткамі Востраў, Клімавічы і Угрын (Слонімскі павет), путнымі слугамі ў Полацкім ваяводстве, у 1566—1568 — дзяржаўца свіслацкі. Паводле Попісу 1567 года, ставіў у войска 17 коней. У 1568 годзе атрымаў у валоданне Свіслацкую воласць з дванаццаццю вёскамі[3].
Адзін з кіраўнікоў праваслаўнай партыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. За пасольствамі ў Маскву купляў рукапісныя кнігі, шмат якія з іх пасля былі выдадзены ў Вялікім Княстве Літоўскім. Куплены ў Маскве Генадзеўскі спіс Бібліі перадаў князю Канстанціну Астрожскаму, спіс быў узяты за аснову выдання г. зв. Астрожскай Бібліі (1581)[1][3].
Бацька — Багдан, у хрышчэнні Фёдар (Тэадат) Рыгоравіч Гарабурда, пісар каралевы Боны; маці — Міласлава з Сачкевічаў на Ліпах[5]. Фёдар з Мілаславай мелі 5 сыноў — Сямёна, Лукаша, Міхаіла, Аніцэтыя і Пятра. Трое з іх, Лукаш, Міхаіл і Пётр, былі на дыпламатычнай службе, ездзілі ў пасольствах у Маскву. Аніцэты (Анцута) з 1562 года быў полацкім епіскапам. Падчас узяцця Полацка маскоўскімі войскамі ў 1563 годзе чацвёра з іх—Сямён, Лукаш, Анцута і Пётр, трапілі ў палон, з яго вярнуўся толькі Лукаш. Лукаш меў дачку, жонку кашталяна полацкага Іосіфа Корсака. У Сямёна быў сын Аляксандр, які таксама быў у маскоўскім палоне і вярнуўся. У Анцуты былі сыны Пётр і Васіль, друкар, якія таксама былі ў палоне і вярнуліся.
Міхаіл Гарабурда быў жанаты з Дамінітрай, дачкой Гетаўта Каленікавіча. Меў сыноў Яна і Крыштафа, дачку Алену, жонку суддзі земскага гарадзенскага Льва Сапегі, траюраднага брата канцлера Льва Іванавіча Сапегі.[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.